Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.06.2017

26 чэрвеня 2017 года дэпутат Кананчук Т.П. у мэтах азнаямлення нашых грамадзян з гісторыяй беларускага парламентарызму і дзейнасцю найвышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа краіны правяла ў Палаце прадстаўнікоў інфармацыйную сустрэчу з актывам Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Прадстаўнікі Касцюковіцкага раёна наведалі пастаянна дзеючую экспазіцыю, прысвечаную дзейнасці Палаты прадстаўнікоў, і Авальную залу Дома Урада, дзе папрысутнічалі на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, азнаёміліся з адказамі Урада Рэспублікі Беларусь на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, а таксама даведаліся аб гісторыі і асноўных напрамках работы беларускага Парламента, яго структуры, асаблівасцях заканатворчай дзейнасці.

У ходзе сустрэчы дэпутат распавяла прысутным аб працы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы і адказала на іх пытанні. 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць