Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.06.2017

26 чэрвеня 2017 года пад старшынствам Т.П.Кананчук адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб стварэнні рабочай групы па распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях». Старшыня Пастаяннай камісіі Кананчук Т.П. унесла прапанову аб ініцыяванні распрацоўкі вышэйназванага законапраекта дэпутатамі — членамі Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы. Гэтая прапанова была аднагалосна падтрымана членамі камісіі.

Акрамя таго, парламентарыі абмеркавалі законапраекты, якія паступілі на разгляд з іншых пастаянных камісій.

Былі разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць