Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.06.2017

26 чэрвеня 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Міністрам замежных зносінаў Рэспублікі Ангола Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці.

Быў праведзены зацікаўлены абмен думкамі па шырокаму колу пытанняў двухбаковых адносін.

У.П.Андрэйчанка падрабязна праінфармаваў суразмоўцу аб магчымасцях беларускай эканомікі для развіцця супрацоўніцтва з Анголай у такіх сферах, як прамысловая кааперацыя, здабыча карысных выкапняў, сельская гаспадарка, медыцына і адукацыя, а таксама пра гатоўнасць беларускіх парламентарыяў садзейнічаць пашырэнню сувязей у гэтых напрамках.


Ж.Шыкоці высока ацаніў патэнцыял Беларусі і Анголы для ўзаемадзеяння ў названых Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь абласцях, а таксама для нарошчвання супрацоўніцтва па здабычы карысных выкапняў і ў сферы фінансаў.

Абмеркаваны практычныя крокі па актывізацыі міжпарламенцкага дыялогу Беларусі і Анголы як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных пляцоўках, у тым ліку магчымасць удзелу Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у дзейнасці рэгіянальных міжпарламенцкіх структур Афрыкі. Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актыўным выкарыстанні рэсурсу парламенцкай дыпламатыі.


Асаблівая ўвага была ўдзелена сумеснай рабоце па развіцці дагаворна-прававой базы паміж Беларуссю і Анголай.

З абодвух бакоў падкрэслена важнасць дамоўленасці на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў аб стварэнні сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.


У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкі В.І., член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Ангола Пацэвіч С.Л., а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Ангола (па сумяшчальніцтве) Молчан А.Л.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць