Рус Бел En
27.06.2018

26 чэрвеня 2018 года па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах на пляцоўцы ЗАТ «Штадлер Мінск» адбыўся круглы стол на тэму «Міжнародна-прававая практыка работы з замежнымі інвестарамі і магчымасці паляпшэння інвестыцыйнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, бізнес-колаў і суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь.


Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І. адзначыў, што Рэспубліка Беларусь сёння валодае сур’ёзным інвестыцыйным патэнцыялам. Наша краіна займае 38-е месца ў адпаведнасці з рэйтынгам Сусветнага банка «Doing Business 2018» па ўмовах вядзення бізнесу і прадпрымае сур’ёзныя намаганні для далейшага іх паляпшэння.


У апошні час у рэспубліцы прыняты шэраг заканадаўчых рашэнняў, у тым ліку Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», якія сталі асновай для паступальнага ўдасканалення нарматыўна-прававой базы ў гэтай галіне. Актуальнымі на сённяшні дзень у заканатворчай дзейнасці Парламента з’яўляюцца пытанні зніжэння і аптымізацыі мер адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў эканамічнай сферы, забеспячэння механізмаў абароны добрасумленных інвестараў, удасканалення карпаратыўнага заканадаўства і заканадаўства ў сферы інвестыцый, актуалізацыі нарматыўнага рэгулявання дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Па прававых аспектах паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь выступілі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Шчэпаў В.А. і намеснік старшыні гэтай Камісіі Сокал А.М.


Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з практычным вопытам работы ЗАТ «Штадлер Мінск», іншымі прыкладамі паспяховага ўкладання замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі, абмеркавалі прапановы па павышэнню міжнароднай інвестыцыйнай прывабнасці нашай краіны, а таксама ўдасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне знешнеэканамічнай дзейнасці.


Падводзячы вынікі пасяджэння, Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Пірштук Б.К. адзначыў, што правядзенне круглага ўяўляецца важным складнікам парламенцкай дзейнасці, якая дазваляе пачуць меркаванні і прапановы непасрэдных правапрымяняльнікаў, вывучыць практычныя аспекты працы прынятых прававых рашэнняў, ацаніць іх уплыў на эканамічныя працэсы ў цэлым.


Выказаныя заўвагі і прапановы будуць прадметна прапрацаваны і знойдуць адлюстраванне ў адпаведных рэкамендацыях па выніках гэтага мерапрыемства.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць