Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.06.2018

26 чэрвеня 2018 года пад кіраўніцтвам Л.М.Канановіч адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

З інфармацыяй па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі арганізацый абаронных галін прамысловасці» выступіла Стаціўка Ж.У.


Было адзначана, што дадзенае Пагадненне падпісана 29 лістапада 2017 года ў г. Мінску ў мэтах умацавання двухбаковых узаемавыгадных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан, а таксама далейшага развіцця дагаворна-прававой базы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Рэалізацыя пагаднення дасць магчымасць у рамках прававога поля і на пастаяннай аснове ажыццяўляць узаемавыгаднае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Рэспублікай Казахстан, што будзе спрыяць пастаўкам прадукцыі ваеннага прызначэння беларускай вытворчасці ў гэтую дзяржаву.


Прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі арганізацый абаронных галін прамысловасці».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць