Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.06.2018

26 чэрвеня 2018 года пад кіраўніцтвам Т.П.Кананчук адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Малкіна І.В., намеснік дырэктара па дзяржаўнай экалагічнай экспертызе ДУА «Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў» Шахэміраў А.Р., члены Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рэбкавец І.Р. і Юніцын А.Ю.


У ходзе работы дэпутаты абмеркавалі пытанне падрыхтоўкі да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе».


З асноўнымі палажэннямі законапраекта прысутных азнаёміла І.В.Малкіна. Яна адзначыла, што ўнясенне змяненняў і дапаўненняў выклікана неабходнасцю прывядзення палажэнняў Закона ў адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», а таксама з улікам практыкі прымянення. Асноўнай мэтай законапраекта з’яўляецца мінімізацыя працэсаў умяшальніцтва дзяржаўных органаў у прадпрымальніцкую і іншую эканамічную дзейнасць суб’ектаў гаспадарання па пытаннях дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Прадугледжана выключэнне з аб’ектаў дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе тых аб’ектаў, што не пацягнуць за сабой экалагічную небяспеку ў Рэспубліцы Беларусь. Для памяншэння адміністрацыйнай нагрузкі па правядзенні стратэгічнай экалагічнай ацэнкі прапануецца выключыць з абъектаў, па якіх яна праводзіцца, горадабудаўнічыя праекты дэталёвага планавання.


Таксама дэпутаты былі праінфармаваны аб выніках разгляду законапраекта ў пастаянных камісіях Палаты прадстаўнікоў і галоўным прававым упраўленні Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Пасля абмеркавання члены Пастаяннай камісіі прынялі рашэнне аб накіраванні названага законапраекта, як канчаткова падрыхтаванага да разгляду ў першым чытанні, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго былі разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць