Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.06.2018

26 чэрвеня 2018 года ў Амбасадзе Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылася сустрэча кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Эстонскай Рэспублікі Міроша В.В. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Эстонскай Рэспублікі у Рэспубліцы Беларусь Мэрыке Какаеў.

Сустрэча прайшла ў цёплай дружалюбнай атмасферы. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

Асаблівая ўвага была ўдзелена ўмацаванню міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў кантэксце ўстойлівага развіцця ўсяго комплексу беларуска-эстонскіх адносін і прасоўвання пазітыўнага іміджу дзвюх краін.

В.В.Мірош расказаў аб выніках нядаўна адбыўшагася візіту эстонскіх парламентарыяў і мэра г. Кохтла-Ярве ў Віцебскую вобласць,
а таксама аб запрашэнні дэлегацыі г. Кохтла-Ярве, горада-пабраціма,
на святкаванне 60-годдзя г. Салігорска ў канцы жніўня 2018 года. В.В.Мірош таксама падкрэсліў, што за мінулыя паўтара года супрацоўніцтва склаліся не толькі сяброўскія адносіны, але ёсць ужо і рэальныя праекты ў сферы бізнесу.

У сваю чаргу Мэрыке Какаеў адзначыла высокі ўзровень дружалюбных беларуска-эстонскіх міжпарламенцкіх адносін, а таксама акцэнтавала ўвагу на тым, што ў апошні час Рэспубліка Беларусь зрабіла вялізны крок у наладжванні дыялогу з краінамі Еўрасаюза.

У сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дземідовіч В.М., Мурына Ю.Г. і Сайганава Т.І.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць