Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.06.2018

26 чэрвеня 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэгістры насельніцтва».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Базанаў У.А. прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.


Члены рабочай групы абмеркавалі заўвагі і прапановы па законапраекце, якія паступілі ад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Па выніках пасяджэння рабочай групы ў шэраг палажэнняў законапраекта ўнесены карэкціроўкі.


Асобныя прапановы будуць дадаткова прапрацаваны сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць