Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.06.2018

26 чэрвеня 2018 гада ў г. Нясвіжы Мінскай вобласці адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы на тэму «Донарства крыві і яе кампанентаў: заканадаўчае рэгуляванне і правапрымяняльная практыка».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Ласіцкі І.Г., генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпром» Шаўчук В.Я., дырэктар дзяржаўнай установы  «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» Карпенка Ф.М., начальнік упраўлення арганізацыі службы крыві Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва Расійскай Федэрацыі Эйхлер В.В., намеснік генеральнага дырэктара па трансфузіялогіі — загадчык аддзела працэсінгу клетак крыві і крыакансервавання Федэральнага дзяржаўнай бюджэтнай установы «Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр гематалогіі», галоўны пазаштатны спецыяліст трансфузіёлаг Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі Гапонава Т.У., работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, службовыя асобы Мінскага абласнога і Нясвіжскага раённага выканаўчых камітэтаў і кіраўніцтва беларуска-галандскага сумеснага прадпрыемства таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фармлэнд».


У адпаведнасці з праграмай выязнога пасяджэння яго ўдзельнікі наведалі плазмазавод беларуска-галандскага сумеснага прадпрыемства таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фармлэнд» і азнаёміліся з вопытам работы прадпрыемства па вытворчасці лекавых сродкаў на аснове плазмы крыві чалавека, у тым ліку этапамі вытворчасці, сучаснымі тэхналогіямі ачысткі бялкоў і вірусінактывацыі, працэсамі асэптычнага разліву гатовых лекавых сродкаў.





Разам з гэтым удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з работай, якая праводзіцца на прадпрыемстве па распрацоўцы новых лекавых сродкаў, пастаноўцы іх на вытворчасць і рашэнні навукова-тэхнічных задач вытворчага працэсу.


У рамках выязнога пасяджэння адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, падчас якой старшыня райвыканкама Салавей Г.М. азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з дасягненнямі Нясвіжскага раёна ў эканоміцы, сацыяльнай сферы і перспектывамі іх развіцця.


Адкрываючы пленарную частку выязнога пасяджэння, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э. адзначыла, што яно праходзіць у рамках вывучэння практыкі прымянення, паўнаты заканадаўчага рэгулявання грамадскіх адносін у галіне донарства і падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў». Старшыня камісіі запрасіла прысутных да адкрытага дыялогу ў рамках заяўленай тэмы пасяджэння.



Удзельнікі мерапрыемства заслухалі даклады аб стане і перспектывах развіцця донарства ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі, асноўных напрамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў галіне донарства плазмы крыві чалавека і яе прамысловай перапрацоўкі, сусветным вопыце выкарыстання плазмы крыві для фракцыянавання і шляхах яго рэалізацыі ў нашай рэспубліцы.

Асаблівую ўвагу прысутныя надалі пытанням нарыхтоўкі кампанентаў крыві і прававому рэгуляванню гэтага працэсу.

У ходзе дыскусіі былі агучаны канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне донарства крыві і яе кампанентаў.

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня камісіі Макарына-Кібак Л.Э. падзякавала прысутных за канструктыўны дыялог, адзначыла, што падобныя мерапрыемствы вельмі змястоўныя і карысныя, паколькі дазваляюць вывучыць становішча спраў у рэгіёнах, пачуць меркаванні спецыялістаў аб правапрымяняльнай практыцы, убачыць праблемы і абмеркаваць шляхі іх пераадолення.


Па выніках разгляду гэтага пытання парламентарыі прынялі адпаведнае рашэнне.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць