Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.10.2019

26 кастрычніка 2019 года старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у агульнай дыскусіі XVIII Саміту Руху недалучэньня, які праходзіць у г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка).

У ходзе дыскусіі, якая прайшла пад дэвізам «Адстойванне Бандунгскіх прынцыпаў для забеспячэння ўзгодненага і адэкватнага адказу на выклікі сучаснага свету», Старшыня Палаты прадстаўнікоў зрабіў даклад у якасці кіраўніка нацыянальнай дэлегацыі.

Пацвердзіўшы прыхільнасць Рэспублікі Беларусь каштоўнасцям Руху недалучэньня, замацаваным у Статуце ААН, У.П.Андрэйчанка акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў дыскусіі на выключнай важнасці аб’яднання намаганняў недалучаных краін па захаванні міру ва ўмовах абвастрэння міжнароднай сітуацыі і нарастаючай непрадказальнасці глабальнай палітыкі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў упэўненасць у тым, што дзяржавы, якія падзяляюць Бандунгскія прынцыпы, могуць і павінны адыгрываць больш значную ролю ва ўмацаванні міжнароднай бяспекі.

Беларусь актыўна дзейнічае ў гэтым кірунку, адзначыў У.П.Андрэйчанка, і заклікаў удзельнікаў Саміту падтрымаць ініцыятыву Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб аднаўленні ўсёабдымнага перагаворнага працэсу аб шляхах умацавання даверу паміж дзяржавамі па аналогіі з Хельсінкскім працэсам.

Недалучаныя краіны павінны сфармуляваць калектыўнае бачанне новага сусветнага парадку, пабудаванага на прынцыпах міру, справядлівасці і росквіту для ўсіх, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Вырашэнню гэтай задачы, на яго думку, магло б спрыяць правядзенне ў 2021 годзе канферэнцыі, прымеркаванай да 60-годдзя Руху недалучэньня. Прыняцце па яе выніках доўгатэрміновага стратэгічнага дакумента дасць магчымасць умацаваць ролю недалучаных дзяржаў у вырашэнні актуальных пытанняў сусветнага парадку.

У.П.Андрэйчанка нагадаў, што Рух мае паспяховы вопыт па прасоўванні падобных пачынанняў: ініцыятыва па запуску Новага міжнароднага эканамічнага парадку ў 1973 годзе была ператворана ў адпаведную рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН. У сувязі з гэтым ён заклікаў узмацніць узаемадзеянне краін Руху ў гэтай глабальнай арганізацыі, дзе яно мае неабходны аўтарытэт і палітычны патэнцыял.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама агучыў прапанову Рэспублікі Беларусь прысвяціць правядзенне ў 2020 годзе Дня шматбаковасці і дыпламатыі 75-годдзю заснавання ААН. Гэтым мы як Рух зможам унесці змястоўны ўклад ва ўмацаванне духу шматбаковасці ў адзінай універсальнай міжнароднай арганізацыі – ААН, падкрэсліў У.П.Андрэйчанка.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць