Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

26.10.2021

26 кастрычніка 2021 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Васількова М.А. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях жывёльнага свету і бяспекі генна-інжынернай дзейнасці».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, члены Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, работнікі структурных падраздзяленняў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны заўвагі і прапановы дзяржаўных органаў, якія паступілі па законапраекте.


Абмеркаваны прававыя наступствы ў адносінах да ўласнікаў жывёл, якія трапілі ў пералік відаў дзікіх жывёл, забароненых да ўтрымання і (або) развядзення, але якія набыты і ўтрымліваюцца ў хатніх умовах да ўступлення ў сілу адпаведнай забароны.


Выпрацаваны адзіныя падыходы ў выкладанні прававых норм, якія датычацца:

забароны на ўтрыманне ў кватэрах, жылых дамах і на прысядзібных тэрыторыях дзікіх жывёл, пералік якіх будзе вызначацца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

палажэнняў, якія рэгулююць вызваленне ад кампенсацыйных выплат за шкоднае ўздзеянне на аб’екты жывёльнага свету і (або) асяроддзе іх пасялення і шэраг іншых.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by