Рус Бел Eng
26.10.2021

26 кастрычніка 2021 года пад старшынствам Л.Р.Брыча адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы ў рэжыме відэаканферэнцыі.

У ходзе пасяджэння, у якім прыняў удзел намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Картун А.М., быў абмеркаваны Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 г. № 5 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Старшыня камісіі Брыч Л.Р. прадставіў удзельнікам пасяджэння агульную інфармацыю аб унесеным у Палату прадстаўнікоў Дэкрэце і прапанаваў Картуну А.М. праінфармаваць членаў камісіі аб мэтах распрацоўкі гэтага Дэкрэта.

Намеснік Міністра расказаў аб тым, што Дэкрэт адмяняе норму Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці», якая вызваляла асобную катэгорыю суб'ектаў гаспадарання ад абавязковага заключэння здзелак па экспарту пілапрадукцыі і шчэпкі (коды ТН ЗЭД ЕАЭС 4401 21 000 0, 4401 22 000 0 і 4407) на біржавых таргах.

Цяпер камерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама камерцыйныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, якія маюць адасобленыя падраздзяленні, у частцы дзейнасці адасобленых падраздзяленняў абавязаны заключаць здзелкі пры рэалізацыі на экспарт тавараў уласнай вытворчасці, якія класіфікуюцца кодамі ТН ЗЭД ЕАЭС 4401 21 000 0 «драўніна ў выглядзе трэсак або стружкі іглічных парод», 4401 22 000 0 «драўніна ў выглядзе трэсак або габлюшкі лісцяных парод» і 4407 «лесаматэрыялы, атрыманыя распілоўкай або расшчапленнем уздоўж, струганнем або лусканнем, не апрацаваныя або апрацаваныя струганнем, якія маюць таўшчыню больш 6 мм» на біржавых таргах ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа».

Адмена названай нормы забяспечыць кантроль дзяржавы за экспартам стратэгічна важнай для рэспублікі прадукцыі, дасць магчымасць развіваць арганізаваны аптовы рынак пілапрадукцыі ў рамках адзінага гандлёвага механізма па ўстаноўленых правілах, створыць роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку, тым самым аказваючы станоўчы ўплыў на развіццё канкурэнцыі, а таксама будзе садзейнічаць фарміраванні справядлівых рыначных цэн на прадукцыю.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне ўнесці Дэкрэт для разгляду на сесіі Палаты прадстаўнікоў і рэкамендаваць дэпутатам прыняць яго да ўвагі.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні дзейнасці Пастаяннай камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by