Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

26.04.2022

26 красавіка 2022 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Адкрываючы пасяджэнне, У.П.Андрэйчанка адзначыў, што характар дзейнасці дэпутацкага корпуса ў бліжэйшай перспектыве будзе вызначаць работа па прывядзенню заканадаўства ў адпаведнасць з новай Канстытуцыяй, рэалізацыі прававых мер па падтрымцы эканомікі, а таксама 28-і саюзных праграм, зацверджаных Дэкрэтам Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 4 лістапада мінулага года.

Гаворачы аб важнасці маючых адбыцца заканадаўчых рашэнняў, Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу кіраўнікоў пастаянных камісій на неабходнасць забеспячэння строгага кантролю за падрыхтоўкай законапраектаў, уключаных у графік на бягучую сесію, і дакладнай каардынацыі дзеянняў з усімі зацікаўленымі ўдзельнікамі заканадаўчага працэсу.


 

Па выніках пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў быў зацверджаны прыкладны план мерапрыемстваў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прывядзенні законаў у адпаведнасць са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года.

Таксама члены Савета прынялі рашэнне аб зацвярджэнні прыкладнага плана Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі мер па падтрымцы эканомікі.

Савет Палаты прадстаўнікоў пагадзіўся з прапановамі пастаянных камісій аб дапаўненні парадку дня восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў 12-ю законапраектамі.

Акрамя таго, быў разгледжаны шэраг пытанняў, якія датычацца рэалізацыі ў 2022 годзе плана міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва.


Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by