Рус Бел Eng
26.04.2022

26 красавіка 2022 года, у дзень 36-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы» у парку Дружбы народаў у г. Мінску, у якой прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Азаранка У.М., Бегеба В.К., Хлабукін І.К., Чарняўская Ж.М.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, міністэрстваў, ведамстваў, рэлігійных канфесій, грамадскіх арганізацый і інш.

Парламентарыі аддалі даніну павагі ўдзельнікам ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі і ўсім пацярпелым ад найбуйнейшай у свеце тэхнагеннай катастрофы.

26 красавіка 1986 года — Дзень чарнобыльскай трагедыі — заўсёды будзе незагойнай ранай на сэрцах людзей. Яна забрала чалавечыя жыцці, змяніла лёсы мільёнаў людзей, пацягнула за сабой сацыяльна-псіхалагічныя, эканамічныя і іншыя наступствы.

Чарнобыль рэальна паказаў, наколькі далікатны і ранімы навакольны свет, якія ўмоўныя і празрыстыя нацыянальныя і дзяржаўныя бар’еры перад тэхнагеннымі катастрофамі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by