Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.04.2017

26 красавіка 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Эстонскай Рэспублікі з парламенцкай дэлегацыяй Дзяржаўнага сходу Эстонскай Рэспублікі на чале са старшынёй дэпутацкай групы па парламенцкіх сувязях з Рэспублікай Беларусь у Парламенце Эстонскай Рэспублікі Валерыем Корбам.

У ходзе сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і перспектыўных напрамкаў дзейнасці груп дружбы.

Парламентарыі абмяняліся інфармацыяй аб структуры заканадаўчых органаў дзяржаўнай улады дзвюх краін, асноўных прынцыпах і арганізацыйных формах іх дзейнасці.


Бакі выказаліся за далейшую актывізацыю беларуска-эстонскіх міждзяржаўных сувязей у гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.


У сустрэчы прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Эстонскай Рэспублікі Мірош В.В., член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Сайганава Т.І. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Гайдукевіч С.В.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць