Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.04.2018

26 красавіка 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77 Валянціна Курсевіч прыняла ўдзел у рабоце грамадскага форуму «Творчы патэнцыял супрацоўніцтва», арганізаваны рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Белая Русь» Мінскага раёна.

Удзельнікі форуму азнаёміліся з працай пярвічнай арганізацыі ДУ «Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава», на базе якога праходзіў форум.

Дэпутат Курсевіч Валянціна прыняла ўдзел у цырымоніі ўшанавання пераможцаў штогадовага раённага агляду конкурсу «Лепшая пярвічная арганізацыя 2017 года». Затым адбылося ўручэнне ўзнагарод «За актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання і рэалізацыю праекта «Выбары – мая будучыню. Школа маладога выбаршчыка».


Новым актывістам РГА «Белая Русь» старшыня раённага Савета дэпутатаў Бялянкiна Ю. І. уручыла членскія білеты. Затым былі ўручаны дыпломы за паспяховае партнёрства і ўшанаванне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» - 2018».

Завяршылася мерапрыемства закладкай алеі ў рамках «Года малой радзімы «Жыццё на зямлі вянчае праца».



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць