Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.04.2018

26 красавіка 2018 года ў г.Слаўградзе Таццяна Кананчук, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, прыняла ўдзел у мітынгу - рэквіеме, прысвечаным 32-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Жалобныя мерапрыемствы прайшлі на алеі пахаваных вёсак Слаўгарадскага раёна, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы. У мітынгу - рэквіеме прынялі ўдзел прэм'ер-міністр, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіч М.В, члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі абласной і раённай улады, старшыні раённых Саветаў дэпутатаў Магілёўскай і Гомельскай вобласці, кіраўнікі сілавых структур, прадпрыемстваў і арганізацый.

Разам з ганаровымі гасцямі Таццяна Кананчук ўсклала кветкі да памятнага знака.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць