Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
26 красавіка 2019 года члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Клімовіч Н.А. і Улаховіч М.Д. прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы» у парку Дружбы народаў г. Мінска.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай ХХ стагоддзя, якая прывяла не толькі да буйных эканамічных, але сацыяльна-псіхалагічных наступстваў. Яна паўплывала на лёсы мільёнаў людзей, запатрабавала максімальнай мабілізацыі сіл і сродкаў для пераадолення яе наступстваў.
У дзень 33-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС ушанаваць
памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы прыйшлі тысячы чалавек. У цырымоніі
прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання,
міністэрстваў і ведамстваў, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый
Мінска, ветэраны, моладзь.
