Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.04.2019

26 красавіка 2019 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валянціна Курсевіч прыняла ўдзел у пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь  Аб ахове здароўя», якi прадугледжаны пунктам 4 плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 год, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2019 года.

Прыняцце законапраекта накіравана на павышэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі, садзейнічанне працэсу прыняцця клінічных рашэнняў, зніжэння колькасці медыцынскіх памылак, а таксама павышэнне даступнасці высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі для пацыентаў.

Прапануецца ўнесці ў праект Закона змены і дапаўненні ў частцы аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з сацыяльна-значнымі захворваннямі (сухоты, інфекцыя віруса імунадэфіцыту чалавека, хранічныя вірусныя гепатыты, рассеяны склероз, анкалагічныя, анкагематалагічныя захворванні і шэраг іншых) з дапамогай кантраляванага лячэння ў амбулаторных умовах.

Законапраект накіраваны на ўрэгуляванне пытанняў інфарматызацыі аховы здароўя, развіццё электроннай сiстэмы аховы здароўя, функцыянавання цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя і прымянення тэлемедыцынскіх тэхналогій.

Электронная сiстэма аховы здароўя дазваляе палепшыць якасць аказання медыцынскай дапамогі пацыентам, забяспечыць аператыўнай дакладнай статыстычнай інфармацыяй кіраўнікоў органаў і арганізацый аховы здароўя для прыняцця дакладных і своечасовых кіраўніцкіх рашэнняў, рацыянальна выкарыстоўваць наяўныя кадравыя, матэрыяльныя і фінансавыя рэсурсы.

Шырокае прымяненне атрымаюць такія электронныя паслугі, як электронныя чэргі, электронны запіс на прыём да ўрача, персанальны асабісты кабінет пацыента на інтэрнэт-партале для доступу да ўласнай медыцынскай інфармацыі і ажыццяўлення зваротнай сувязі з паліклінікай.

Законапраектам прапануецца ўрэгуляваць прымяненне магчымасцяў тэлемедыцынскіх тэхналогій пры аказанні пацыентам медыцынскай дапамогі. Гэта дазволіць аказваць медыцынскія паслугі пацыентам, якія пакутуюць пэўнымі групамі захворванняў, пры якіх магчыма назіранне і маніторынг стану з дапамогай інфармацыйных тэхналогій. Замацаванне ў Законе магчымасці прымянення тэлемедыцыны павялічыць экспартны патэнцыял медыцынскіх паслуг, аказваемых арганізацыямі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Прапануецца ўвесці новы від медыцынскай экспертызы — экспертызу якасці медыцынскай дапамогі.

Гэта будзе спрыяць выбару рацыянальных кіраўніцкіх рашэнняў, накіраваных на паляпшэнне якасці медыцынскай дапамогі пацыентам, а таксама дазволіць кантраляваць іх рэалізацыю.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць