Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.07.2018

26 ліпеня 2018 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь А.Міхальскім з нагоды пачатку яго дыпламатычнай місіі.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні беларуска-польскіх адносін па парламенцкай лініі, развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Гаворачы аб нядаўніх візітах у г. Берлін і г. Варшаву, Б.К.Пірштук распавёў пра кантакты з польскімі парламентарыямі і пра іх зацікаўленасць больш актыўна ўзаемадзейнічаць з нашай краінай на міжнародных пляцоўках.

Гаворачы аб гандлёва-эканамічных адносінах, Б.К.Пірштук адзначыў наяўнасць вялікага патэнцыялу для росту тавараабароту паміж нашымі краінамі. Паведаміў аб працы па фарміраванні ў Беларусі спрыяльных умоў для развіцця інфармацыйных тэхналогій і стварэння лічбавай эканомікі. Акцэнтаваў неабходнасць пашырэння дыялогу на ўзроўні рабочых груп па супрацоўніцтве, сфарміраваных у парламентах нашых краін.

Б.К.Пірштук інфармаваў пра намаганні Беларусі па развіцці турыстычнага патэнцыялу і прынятае рашэнне аб павелічэнні тэрміну бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі да 30 сутак. Падкрэсліў, што нам трэба стварыць максімальныя ўмовы для свабоднага перамяшчэння людзей. Чым больш будзе міжасобасных кантактаў, тым больш эфектыўнымі будуць нашы вынікі.

А.Міхальскі падзякаваў Б.К.Пірштуку за адкрыты і шчыры дыялог, акцэнтаваў увагу на важнасці выбудоўвання палітыкі добрасуседства і выключэння элемента недаверу з адносін паміж нашымі краінамі. Вітаў рашэнне беларускага боку па пашырэнні бязвізавага рэжыму, падкрэсліўшы яго  значнасць для развіцця кантактаў паміж людзьмі.

Пасля завяршэння сустрэчы бакі дамовіліся прадоўжыць практыку актыўнага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць