Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

26.07.2022

26 ліпеня 2022 года адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па праекту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Членамі рабочай групы былі разгледжаны заўвагі і прапановы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія тычацца выплаты кампенсацыі работніку за стварэнне службовага гатунку расліны, выкарыстання музычных твораў пры правядзенні і (або) асвятленні ў сродках масавай інфармацыі асобных культурных мерапрыемстваў, свабоднага выкарыстання твораў асобнымі катэгорыямі грамадзян з абмежаванымі здольнасцямі.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by