Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

26.02.2020

26 лютага 2020 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце сумесна з Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве на тэму «Удасканаленне заканадаўства аб афіцыйных геральдычных сімвалах Рэспублікі Беларусь».

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М. падкрэсліў важнасць тэмы мерапрыемства і адзначыў, што геральдычныя сімвалы з'яўляюцца адлюстраваннем дзяржаўнай ідэалогіі і нацыянальнай культуры.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сонгин А.Г., Данчанкі А.М., Злотнікаў А.А., прадстаўнікі галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах».

Акрамя таго, распрацоўшчыкі распавялі пра неабходнасць падрыхтоўкі дадзенага законапраекта, яго асноўныя навацыі.

Па выніках абмеркавання па шэрагу палажэнняў законапраекта была выпрацавана ўзгодненая пазыцыя.

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М. падзякаваў яго ўдзельнікаў за прадстаўленую інфармацыю, за прамой і змястоўны дыялог.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by