Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.02.2020

26 лютага 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Ніжэвіч Л.І. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь ««Аб змяненні законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Вабішчэвіч П.А., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Хлабукін І.К., прадстаўнікі Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі заўвагі і прапановы зацікаўленых, якія тычацца абмежаванняў для фізічных асоб — нерэзідэнтаў пры правядзенні валютных аперацый, тэрміналогіі законапраекта, ўдакладнення асобных паняццяў, адпаведнасці патрабаванням нарматворчай тэхнікі.

Па выніках абмеркавання па шэрагу палажэнняў законапраекта была выпрацавана ўзгодненая пазыцыя.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць