Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.02.2020

26 лютага 2020 года пад старшынствам Г.Б.Давыдзькі адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

На пасяджэнні быў разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Аб’яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў — членаў Мытнага саюза ад 22 чэрвеня 2011 года», які прадставіў намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Багдзевіч А.В. Дэпутат Здорыкава Л.Я. далажыла аб праведзенай рабоце па падрыхтоўцы праекта для разгляду ў Палаце прадстаўнікоў. Прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць указаны законапраект.

На пасяджэнні былі таксама разгледжаны пытанні практыкі прымянення заканадаўства ў галіне сродкаў масавай інфармацыі. Члены камісіі заслухалі інфармацыю Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Карлюкевіча А.М., абмеркавалі актуальныя праблемы развіцця інфармацыйнай сферы на дадзеным этапе.

Акрамя таго, дэпутаты разгледзелі ход падрыхтоўкі праектаў законаў «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Беларускім Таварыстве Чырвонага Крыжа» і «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным абмене геапрасторавай інфармацыяй паміж ўзброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі».


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць