Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.03.2018

26 сакавіка 2018 годапад старшынствам Т.П.Красоўскай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

Старшыня камісіі праінфармавала ўдзельнікаў пасяджэння, што Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 19 сакавіка 2018 года ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь унесены праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь».

Прымаючы да ўвагі, што ў камісіі на стадыі падрыхтоўкі да першага чытання знаходзіцца праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях працоўных адносін», якім таксама прадугледжана карэкціроўка Працоўнага кодэкса, у мэтах забеспячэння максімальнай кансалідацыі норм прынята рашэнне аб аб’яднанні вышэйназваных законапраектаў у адзін праект Закона i падрыхтоўцы яго для разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.

Парламентарыі разгледзелі законапраекты, якія паступілі на разгляд з іншых пастаянных камісій, іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прынялі адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць