26.03.2019

26 сакавіка 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Красоўскай Т.П. адбылася рабочая нарада па пытанні ўдасканалення заканадаўства.

У ходзе нарады была абмеркавана прапанова Міністэрства аховы здароў’я аб замацаванні ў праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» права работніка на праходжанне дыспансерных аглядаў з захаваннем яму заработнай платы.


Прымаючы пад увагу, што прапанова Міністэрства ўяўляе сабой гарантыю, цесна ўвязаную з фінансаваннем, удзельнікі нарады прыйшлі да высновы аб неабходнасці падрыхтоўкі абгрунтавання, уключаючы фінансава-эканамічнае, і далейшай прапрацоўкі дадзенай прапановы з шырокім колам зацікаўленых.


У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароў’я, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Канановіч Л.М., Міністр працы і сацыяльнай абароны Касцевіч І.А., намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Старавойтаў І.Р., Міністр аховы здароў’я Малашка В.А., начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Богдан А.Л.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць