Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.12.2016

26 снежня 2016 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкам У.П. прымае ўдзел у рабоце пяцьдзесят першай сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі (г. Масква, Расійская Федэрацыя).

Да пачатку работы сесіі адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. са Старшынёй Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.

У.П.Андрэйчанка і В.В.Валодзін абмеркавалі арганізацыйныя пытанні 51-й сесіі саюзнага парламента, узгаднілі пазіцыі па найбольш важных пытаннях парадку дня. Гаворка ішла аб ключавых пытаннях бюджэтнага блока, графіку работы Парламенцкага Сходу і плане міжнароднай дзейнасці саюзных парламентарыяў на 2017 год.

Акрамя таго, бакі абмяняліся меркаваннямі па найбольш актуальных пытаннях беларуска-расійскіх адносін і той ролі, якую павінны адыграць парламентарыі ў дасягненні рэальных вынікаў саюзнага будаўніцтва на карысць беларускага і расійскага народаў.

У сустрэчы прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Петрышэнка І.В.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць