Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.12.2018

26 снежня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад выбарчай акругі № 81 Кананчук Т.П. наведала Касцюковіцкі раён.

Сумесна са старшынёй Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта Малашанка Д.У. , парламентарый правяла прамую лінію і асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у г. Касцюковічы.

На прыём паступілі звароты, якія тычыліся пытанняў аховы здароўя, магчымасці абмену жылога памяшкання сацыяльнага карыстання меншай плошчы, газіфікацыі дома № 164 па вуліцы Ленінскай у г. Касцюковічы, а таксама парушэнні тэрмінаў выплаты надбавак за здадзенае насельніцтвам малако. Усе звароты разгледжаны, па кожнаму дадзена тлумачэнні, некаторыя - ўзятыя на кантроль.

У рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» у УА «Касцюковіцкая раённая дзяржаўная гімназія» Таццяна Кананчук сустрэлася з вучнямі, пераможцамі рэспубліканскіх і абласных алімпіяд ўстаноў адукацый Касцюковіцкага раёна. Дэпутат ўручыла салодкія падарункі, пажадала дзецям поспехаў, не спыняцца на дасягнутым, быць гонарам гімназіі і сапраўднымі патрыётамі нашай краіны.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць