Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
26 студзеня 2021 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у рабоце абласнога сходу ўдзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці.

На сходзе абмеркаваны пытанні правядзення агульнанацыянальнага форуму, асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на чарговае пяцігоддзе, ключавыя напрамкі сацыяльнай палітыкі ў 2021 — 2025 гадах, вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці ў 2016 — 2020 гадах і перспектывы развіцця рэгіёну у 2021 — 2025 гадах, а таксама прапановы, выказаныя ў рамках правядзення дыялогавых пляцовак у рэгіёне.
Звяртаючыся да
ўдзельнікаў мерапрыемства, Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што падобныя
сустрэчы — вельмі важны канал зваротнай сувязі для ўлады і яе вынікам павінны
стаць канкрэтныя прапановы, якія могуць быць унесены ў выніковыя дакументы
Усебеларускага народнага сходу.
Гаворачы аб праекце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 — 2025 гады, У.П.Андрэйчанка выказаў меркаванне, што ў аснове яе палажэнняў павінна заставацца ідэя сацыяльнай справядлівасці, якая заўсёды з’яўлялася адметнай рысай беларускай дзяржавы.
У сваім выступленні У.П.Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя пытанні, пазначаныя на дыялогавых пляцоўках і ў прапановах грамадзян, якія паступілі непасрэдна ў Палату прадстаўнікоў.
Старшыня Палаты
прадстаўнікоў адзначыў, што пераважная большасць грамадзян выступаюць за
захаванне ўстояных падыходаў да рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі пры
паступовай лібералізацыі грамадска-палітычнага жыцця (пашырэнне паўнамоцтваў
мясцовых органаў улады, выбарнасць судзьзяў, змена выбарчай сістэмы і г.д.) і
пашырэнні ўдзелу грамадзян у прыняцці дзяржаўных рашэнняў, у тым ліку за кошт
надання якаснага новага статусу Усебеларускаму народнаму сходу.
У.П.Андрэйчанка звярнуў увагу ўдзельнікаў сходу на важнасці і складанасці іх місіі — выпрацаваць на аснове вялізнай разнастайнасці выказаных меркаванняў і прапановаў рашэнні, якія дазваляюць паспяхова рэалізаваць названую вышэй задачу, забяспечыўшы пры гэтым грамадзянскую згоду ў нашай краіне.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў заклікаў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу адказна падысці да работы на форуме. Выступленні павінны насіць дзелавой, канкрэтны характар, пазначаць праблемы, сапраўды значныя для розных сацыяльных слаёў і прафесійных супольнасцей і самае галоўнае — прапаноўваць іх рашэнне, — падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.