Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.09.2018

26 верасня 2018 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі. 


Старшыня камісіі Наумовіч А.М. паведаміў, што Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі прызначана галаўной для папярэдняга разгляду праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» і падрыхтоўкі яго да разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні. 

Законапраект, унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 19 верасня 2018 года, падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 г. № 112«Аб паляванні і вядзенні паляўнічай гаспадаркі».

Праектам Закона прадугледжана карэкціроўка Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зброі».

Парламентарыі прызначылі адказных за падрыхтоўку названага законапраекта, намецілі адпаведны план работы, разгледзелі іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць