Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.09.2018

26 верасня 2018 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Красоўскай Т.П. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні некаторых законаў Рэспублікі Беларусь».

У рамках дадзенага пасяджэння ўдзельнікі працягнулі абмеркаванне палажэнняў законапраекта, якія тычацца асобных правоў наймальніка, а таксама яго абавязкаў пры арганізацыі працы работнікаў; прадастаўлення водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў і забеспячэння працоўных гарантый у частцы заключэння, прадаўжэння кантрактаў з іншымі сваякамі (акрамя маці (бацькі, апекуна), якiя знаходзяцца ў водпуску па догляду дзіцяці або якія выйшлі з гэтага водпуску; рэжыму гібкага працоўнага часу; гарантый і кампенсацый пры службовых камандзіроўках.

Разгледжаны прапановы, накіраваныя на ўрэгуляванне пытанняў удзелу работнікаў у кіраванні арганізацыяй і рэгулявання дзейнасці іншага прадстаўнічага органа работнікаў.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць