Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.09.2018

26 верасня 2018 года Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве было праведзена пасяджэнне круглага стала на тэму «Прамежкавыя вынікі ўкаранення новых механізмаў дзяржаўнай падтрымкі грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, адкрытага акцыянернага таварыства «ААБ «Беларусбанк» і іншыя зацікаўленыя.

Адкрываючы пасяджэнне круглага стала, старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Дарагакупец Ю.І. выказаў удзячнасць прысутным за праяўленую цікавасць да мерапрыемства і адзначыў, што тэма круглага стала закранае не толькі інтарэсы вялікай колькасці грамадзян, але і з’яўляецца важным складнікам работы, якая праводзіцца дзяржавай па стварэнні ўмоў рэалізацыі грамадзянамі канстытуцыйнага права на жыллё.


У ходзе круглага стала з інфармацыяй аб эфектыўнасці практычнай рэалізацыі новых форм дзяржаўнай падтрымкі грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў, прадугледжаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2017 г. № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў», і перспектывах укаранення новых механізмаў фінансавання жыллёвага будаўніцтва, выступіў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Аўраменка А.С.

Дырэктар дэпартамента крэдытавання насельніцтва ААТ «АСБ Беларусбанк» Агееў В.А. расказаў прысутным аб ролі ААТ «АСБ Беларусбанк» у рэалізацыі праграмы будаўніцтва жылля, раскрыўшы значныя праекты і актуальныя пытанні тэмы.


У ходзе работы круглага стала адбыўся канструктыўны абмен меркаваннямі. Выступаючыя адказалі на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

У завяршэнне мерапрыемства Ю.І.Дарагакупец падзякаваў усім удзельнікам за адкрытую, змястоўную і канструктыўную дыскусію.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць