Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

26.09.2022

26 верасня 2022 года адбылося пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў, падчас якога парламентарыі разгледзелі шэраг законапраектаў.

У другім чытанні быў прыняты праект Закона «Аб ліцэнзаванні», аб якім далажыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Гранкоўскі А.А.

Законапраект прадугледжвае комплексны, цэласны і сістэматызаваны падыход у галіне заканадаўства аб ліцэнзаванні.

Асноватворнымі прынцыпамі праекта Закона з’яўляюцца дакладнасць у вызначэнні ліцэнзуемых відаў дзейнасці і складаючых іх работ і (або) паслуг, ліцэнзуючых органаў, паўнамоцтваў гэтых органаў, а таксама вызначэнне дакладнага парадку прадастаўлення ліцэнзій, іх прыпынення і спынення, што павышае гарантыі забеспячэння і абароны правоў суб’ектаў ліцэнзавання.

Праектам Закона таксама вызначаны даліцэнзійныя патрабаванні для суіскальнікаў ліцэнзіі і ліцэнзійныя патрабаванні для ліцэнзіятаў з улікам іх разумнасці, суразмернасці і эканамічнай абгрунтаванасці, адкрытасці і даступнасці інфармацыі аб парадку ліцэнзавання, вычарпальны пералік грубых парушэнняў заканадаўства аб ліцэнзаванні.

Праект Закона прадугледжвае, у прыватнасці:

забеспячэнне цыфравізацыі ліцэнзавання, г.зн. максімальнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе ўзаемадзеяння ліцэнзуючых органаў з суіскальнікамі ліцэнзій і ліцэнзіятамі;

змяненне падыходаў да ліцэнзавання дзейнасці па нарыхтоўцы (закупцы) лому і адходаў чорных і каляровых металаў (прапануецца захаваць ліцэнзаванне, выключыўшы абмежаванне кола суб’ектаў, якія могуць атрымаць ліцэнзію);

вызначэнне падыходаў да ліцэнзавання масажу;

адмену абавязку адкрыцця прадстаўніцтваў замежнымі суіскальнікамі ліцэнзій, што будзе садзейнічаць зняццю бар’ераў для міжнароднага гандлю паслугамі;

паслабленне для асобных ліцэнзуемых відаў дзейнасці ў выглядзе змянення вызначэння грубых парушэнняў, якія цягнуць за сабой прававыя наступствы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці;

павышэнне самастойнасці ліцэнзуючых органаў;

спецыяльнае рэгуляванне ў адносінах да заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах. Гэты падыход паслужыць дасягненню нарматворчай эканоміі і дасць магчымасць пазбегнуць шматлікіх карэкціровак Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» у сферы ліцэнзавання;

карэкціроўку пераліку кантралюючых (наглядных) органаў, упаўнаважаных праводзіць праверкі, і сфер іх кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.

Акрамя таго, у праекце Закона:

аказанне юрыдычных паслуг у мэтах гарантавання дзяржавай прадастаўлення кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі выдзелена як самастойны від ліцэнзуемай дзейнасці;

уведзена ліцэнзаванне рознічнага гандлю нетытунёвымі нікатыназмяшчальнымі вырабамі і вадкасцямі для электронных сістэм курэння ў мэтах абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, жыцця і здароўя грамадзян;

замацавана вызначэнне тэрміна «грубае парушэнне заканадаўства аб ліцэнзаванні» у якасці ключавога паняцця;

вызначана пабудова дакладнай сістэмы ліцэнзійнага кантролю, які, па сутнасці, з’яўляецца асаблівым відам кантролю, са сваімі рашэннямі і метадамі ўздзеяння;

з улікам навелы праекта, згодна з якой для атрымання ліцэнзіі і ажыццяўлення ліцэнзуемага віду дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежным арганізацыям не патрабуецца адкрыцця прадстаўніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, па ініцыятыве Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў мэтах забеспячэння абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, перашкоды распаўсюджванню на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забароненых прадметаў і рэчываў, захавання канстытуцыйных правоў грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі, процідзеяння пагрозам дэструктыўнага інфармацыйнага ўздзеяння на насельніцтва прапанавана захаваць права аказання паслуг электрасувязі агульнага карыстання і паштовай сувязі агульнага карыстання толькі за юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь;

зыходзячы з такога прынцыпу ліцэнзавання, як максімальнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе ўзаемадзеяння ліцэнзуючых органаў, суіскальнікаў ліцэнзій і ліцэнзіятаў, у праекце Закона ўлічана заўвага Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь аб накіраванні суіскальнікамі ліцэнзіі, ліцэнзіятамі заяў, апавяшчэнняў, прыкладзеных да іх дакументаў (звестак) у электроннай форме, ліцэнзуючымі органамі апавяшчэнняў аб прынятых рашэннях, патрабаванняў гэтых органаў па пытаннях ліцэнзавання ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы;

удакладнены агульныя нормы, якія вызначаюць, што разумеецца пад кваліфікацыйным экзаменам, хто і ў якім парадку яго праходзіць, для якіх мэт і калі ён праводзіцца;

удакладнены нормы, якія рэгламентуюць падставы для адмовы ў выдачы ліцэнзіі, напрыклад, уключэнне суіскальніка ліцэнзіі не толькі ў пералікі арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, але і ў пералік арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

На пасяджэнні былі разгледжаны тры законапраекты аб ратыфікацыі міжнародных пагадненняў.

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Арлоўскі У.М. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Хлабукін І.К. выступілі з дакладамі аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прымяненні ў Еўразійскім эканамічным саюзе навігацыйных пломб для адсочвання перавозак».

Пагадненне накіравана на мінімізацыю мер дзяржаўнага кантролю пры перавозках тавараў (пры транзіце, экспарце і ў рамках узаемнага гандлю) і забеспячэнне іх законнага абароту на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку вызначаны выпадкі і парадак прымянення навігацыйных пломб, аб’екты адсочвання, віды транспарту. выкарыстаннем якіх ажыццяўляецца перамяшчэнне тавараў, удзельнікі адсочвання перавозкі тавараў, а таксама асновы інфармацыйнага ўзаемадзеяння нацыянальных аператараў і кантралюючых органаў.

У.М.Арлоўскі таксама прадставіў праект Закона «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пратакол аб умовах і пераходных палажэннях па прымяненні Кыргызскай Рэспублікай Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, асобных міжнародных дагавораў, якія ўваходзяць у права Еўразійскага эканамічнага саюза, актаў органаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з далучэннем Кыргызскай Рэспублікі да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, падпісаны 8 мая 2015 г.» (судакладчык – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Чарняўская Ж.М.).

Пратакол прадугледжвае прадаўжэнне тэрміну правядзення мерапрыемстваў па ўладкаванню і матэрыяльна-тэхнічнаму аснашчэнню пунктаў пропуску Кыргызскай Рэспублікі на мытнай граніцы Еўразійскага эканамічнага саюза ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэгулюючых мытныя праваадносіны міжнародных дагавораў і актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза. Тэрмін працягнуты з 72 да 96 месяцаў.

З дакладам па праекце Закона «Аб ратыфікацыі папраўкі да Манрэальскага пратакола па рэчывах, якія разбураюць азонавы пласт» выступіў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Худык А.П., з судакладам – член Пастаяннай камісіі Палата прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Даўгашэй Т.С.

Манрэальскім пратаколам вызначаны меры па паэтапным скарачэнні і адмове ад вытворчасці і спажывання азонаразбуральных рэчываў, якія прымяняюцца для ахаладжэння, кандыцыянавання паветра, абеззаражання і ачысткі падкаранцінных аб’ектаў і пажаратушэння, пры вытворчасці ізаляцыі, пенаматэрыялаў і аэразольнай прадукцыі, а таксама ў якасці растваральнікаў. Пратакол атрымаў усеагульную ратыфікацыю. Рэспубліка Беларусь выконвае прынятыя ў адпаведнасці Манрэальскім пратаколам абавязацельствы і да гэтага часу завяршыла спажыванне азонаразбуральных рэчываў з дадаткаў А, В, С і Е да названага пратакола.

Кігалійская папраўка дапаўняе Манрэальскі пратакол новым спісам рэгуляваных рэчываў (дадатак F «Гідрафторвугляроды») і палажэннямі аб неабходнасці паэтапнага скарачэння вытворчасці і спажывання гідрафторвугляродаў (далей –– ГФУ) для бакоў Манрэальскага пратакола.

Рэспубліка Беларусь не вырабляе ГФУ, але выкарыстоўвае іх у розных сферах дзейнасці і патрэбнасць у іх пакрываецца за кошт імпарту. Асноўнымі напрамкамі прымянення ГФУ у краіне з’яўляюцца астуджэнне і кандыцыянаванне паветра ў якасці холадагентаў (каля 90 працэнтаў), вытворчасць ізаляцыйных пенаматэрыялаў у якасці пароўтваральнікаў, газавае пажаратушэнне на аб’ектах павышанай небяспекі ў якасці вогнетушыльнага сродку.

Прымаючы ў 2016 годзе Кігалійскую папраўку, бакі Манрэальскага пратакола, у тым ліку Рэспубліка Беларусь, устанавілі для сябе мэты па скарачэнні вытворчасці і спажывання ГФУ да 2036 года на 85 працэнтаў адносна базавага ўзроўню.

Да нядаўняга часу ГФУ з’яўляліся адзінай даступнай альтэрнатывай для замены азонаразбуральных рэчываў у адпаведнасці з Манрэальскім пратаколам. Разам з тым, ГФУ, не валодаючы азонаразбуральнай здольнасцю, з’яўляюцца магутнымі парніковымі газамі, якія аказваюць уздзеянне на клімат. Такім чынам, у выпадку непрыняцця мер па рэгуляванні спажывання такіх газаў, могуць наступіць незваротныя наступствы, якія адаб’юцца, у тым ліку і на аднаўленні азонавага слоя.

Па стане на 30 жніўня бягучага года Кігалійскую папраўку ратыфікавалі 137 з 198 бакоў Манрэальскага пратакола, у тым ліку асноўныя краіны-экспарцёры ГФУ і прадукцыі, якая іх утрымлівае ў Рэспубліку Беларусь – Кітайская Народная Рэспубліка, краіны Еўрапейскага саюза, Расійская Федэрацыя. Кігалійскую папраўку таксама ратыфікавалі Рэспубліка Арменія, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан.

Ратыфікацыя папраўкі стане стымулам для ўкаранення новых тэхналогій, вытворчасці халадзільнага і кліматычнага абсталявання на альтэрнатыўных холадагентах, асваення выпуску прыродных холадагентаў у нашай краіне, забяспечыць рост эфектыўнасці вытворчасці і імпартазамяшчэння, зніжэнне затрат і валютных выдаткаў эканомікі, паколькі нязначнае (ад мінус 15 да плюс 20 працэнтаў) змяненне кошту абсталявання на новых холадагентах поўнасцю кампенсуецца высокай эфектыўнасцю абсталявання (нізкае спажыванне энергіі, скарачэнне на 10 і больш працэнтаў), што значна зніжае тэрмін яго акупнасці. Дазволіць Рэспубліцы Беларусь стаць паўнапраўнай удзельніцай міжнароднага працэсу паэтапнага вываду са спажывання ГФУ, вынікам якога будзе скарачэнне выкідаў парніковых газаў.

Кіталійская папраўка ўносіць важны ўклад у барацьбу са змяненнем клімату. Кантроль за вытворчасцю і спажываннем ГФУ павялічыць выгады для клімату, ужо дасягнутыя Манрэальскім пратаколам з дапамогай паэтапнай адмовы ад азнаразбуральных рэчываў, уключаючы хлорфторвугляроды, галоны, гідрахларфторвугляроды, якія маюць значны патэнцыял глабальнага пацяплення. Ратыфікацыя Кігалійскай папраўкі дасць магчымасць умацаваць імідж Рэспублікі Беларусь як бока, які добрасумленна выконвае на працягу 30 гадоў абавязацельствы, прынятыя ў адпаведнасці з Манрэальскім пратаколам.

Законапраект змяшчае два артыкулы. Артыкул 1 праекта Закона прадугледжвае ратыфікацыю Рэспублікай Беларусь Кігалійскай папраўкі. Артыкул 2 накіраваны на прыняцце мер па выкананні Кігалійскай папраўкі. Такія меры павінны прадугледжваць прывядзенне заканадаўства (у прыватнасці Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове азонавага слоя») у адпаведнасць з палажэннямі Кігалійскай папраўкі, а таксама меры прававога, арганізацыйнага і іншага характару па рэгуляванні спажывання ГФУ у адпаведнасці з Манрэальскім пратаколам.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by