Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.09.2018

26 верасня2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь«Аб раслінным свеце».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Кананчук Т.П., прынялі ўдзел дэпутаты Клімовіч Н.А., Расоха М.Ф., намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Корбут А.М., намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Кузьміч А.М., намеснік начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Лагацкая А.М., саветнік-кансультант аддзела грамадзянскага, гаспадарчага і экалагічнага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Халадкова К.Ф., саветнік-кансультант галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Раманоўская Г.Ю., загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй  Мацукевич М.П. і галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Сініцкая Н.С.

На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі з галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, разгледжаны заўвагі і прапановы, якія тычацца:

сферы дзеяння Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце»;

умоў размяшчэння на азялененых тэрыторыях агульнага карыстання аб’ектаў будаўніцтва;

паўнамоцтваў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у частцы рэалізацыі заканадаўства аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці;

парадку выдалення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету, якія растуць на землях населеных пунктаў і землях запасу;

спрашчэння парадку выдалення аб’ектаў расліннага свету, якія растуць у межах зямельных участкаў, прадастаўленых для будаўніцтва і (або) абслугоўвання газаправодаў, нафтаправодаў (прадуктаправодаў), паветраных і кабельных ліній электраперадачы і сувязі, цеплавых, водаправодных і каналізацыйных сетак, а таксама пры правядзенні работ па рэканструкцыі, эксплуатацыі (абслугоўванню) меліяратыўных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў;

парадку выдалення дрэў, якія зваліліся;

пераліку выпадкаў, у якіх не ажыццяўляюцца кампенсацыйныя мерапрыемствы.

Па разгледжаных пытаннях выпрацаваны канкрэтныя рашэнні, у адпаведнасці з якімі ў законапраект будуць унесены адпаведныя праўкі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць