26.08.2019

26 жніўня 2019 г. у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па запрашэнні дэпутата Палаты прадстаўнікоў (Грушэўская выбарчая акруга№ 99), Макарынай-Кібак Л.Э. адбылася інфармацыйная сустрэча з работнікамі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр отарыналарынгалогіі».

Прымаючы гасцей у Доме Урада, Л.Э.Макарына-Кібак выказала ўпэўненасць, што гэтая сустрэча будзе плённай і карыснай для іх.

Падчас сустрэчы, якую вёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў першага, другога і трэцяга скліканняў, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Красуцкі А.В., госці наведалі Авальную залу, пастаянна дзеючую экспазіцыю, прысвечаную дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, азнаёміліся з гісторыяй станаўлення і развіцця парламентарызму ў Беларусі, структурай Палаты прадстаўнікоў і асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці.

Далейшая размова прайшла ў рамках прамога адкрытага дыялогу з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Макарына-Кібак Л.Э., якая адказалі на пытанні прысутных і падзялілася сваім вопытам заканатворчай дзейнасці.

Удзельнікі сустрэчы, у сваю чаргу, выказалі падзяку за цёплы прыём і прадстаўленую магчымасць пабываць там, дзе вырашаюцца найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць