Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.05.2019

27 — 28 мая 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Кананчук Т.П. прыняла ўдзел у мерапрыемствах, якія прайшлі ў Чэрыкаўскім і Касцюковіцкім раёнах у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі».

Ключавым мерапрыемствам праекта «Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі» стала забалочванне тэрыторыі асушаных тарфянікаў Магілёўскай вобласці: «Печенеж» Касцюковіцкага раёна (670 га) і «Наркаўшчына» Чэрыкаўскага раёна (383 га).


Названыя тарфянікі былі адабраны з улікам высокай пажарнай небяспекі іх тэрыторыі, пагаршанныя тым, што тэрыторыі знаходзяцца ў зоне радыяктыўных забруджванняў, што ўяўляе асаблівую пагрозу, павялічваючы рызыку пераносу радыенуклідаў на «чыстыя» зямлі пры пажарах.


Са сродкаў праекта кампаніяй ААТ «Кіруючая кампанія «Магілёўвадбуд» былі праведзены работы па забалочванні «пад ключ» тарфянікаў «Печенеж» Касцюковіцкага раёна і «Наркаўшчына» Чэрыкаўскага раёна. Працы «пад ключ» уключылі ў сябе распрацоўку, ўзгадненне і зацвярджэнне неабходнай праектнай і іншай дакументацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі нацыянальнага заканадаўства, а таксама ажыццяўленне работ, звязаных з прыёмкай іх вынікаў і ўвядзеннем у эксплуатацыю ва ўстаноўленым парадку ў снежні 2018 г.


У рамках мерапрыемстваў Таццяна Кананчук азнаёмілася з вынікамі работ на тарфяніках, прыняла ўдзел у закладцы алеі дрэў у ДЛГУ «Касцюковіцкі лясгас» з замежнымі гасцямі, прадстаўнікамі Мінпрыроды, кіраўніцтвам раёна, ДЛГУ «Касцюковіцкі лясгас» і моладдзю раёна.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць