Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.12.2017

27-28 снежня 2017 года ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Літвін С.І. сумесна з прадстаўнікамі мясцовай выканаўчай улады Гродзенскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў наведаў шматдзетныя сем'і і дамы сямейнага тыпу.

 

Таксама ў рамках мерапрыемстваў былі наведаны навучэнцы-сіроты Скідзельскага ліцэя, дзе напярэдадні Новага года дэпутатам быў арганізаваны салодкі стол.

«Дзеці - будучыня нашай краіны, - кажа Сяргей Літвін. - Правядзенне Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» - сведчанне таго, што мы клапоцімся аб тым, як яны растуць, памятаем пра іх і дапамагаем усім, чым магчыма. Важна, каб кожнае дзіця падчас калядных святаў адчувала любоў, цеплыню і клопат».

Спонсарскую дапамогу ў правядзенні акцыі аказалі ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», СВК «Азёры», РУП «Скідальская ЖКГ».

Спіс дэпутатаў: Літвін Сяргей Іванавіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць