Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
27, 28 снежня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міраш В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга № 21) прыняў удзел у чарговых сесіях Віцебскага і Гарадоцкага раённых Саветаў дэпутатаў.

27 снежня Віктар Вікенцьевіч прыняў удзел у 43-й сесіі Віцебскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання.
На парадку дня былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Аб справаздачы Віцебскага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскага раёна ў 2017 годзе і прагнозных паказчыках на 2018 год.
2. Аб раённым бюджэце на 2018 год.
28 снежня дэпутат прыняў удзел у 47-й чарговай сесіі Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання, на якой была разгледжана справаздача Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Гарадоцкага раёна ў 2017 годзе і прагнозных паказчыках на 2018 год, падведзены вынікі выканання бюджэту раёна за 11 месяцаў 2017 года, спланаваны бюджэт на 2018 год.