29.06.2017

27 чэрвеня 2017 года пад старшынствам Т.П.Кананчук прайшло сумеснае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы і Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі па пытанні «Практыка прымянення заканадаўства ў сферы пахавання і пахавальнай справы на тэрыторыях, якія знаходзяцца ў зоне адчужэння».

У пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Украінец А.А., начальнік адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Шаблоўскі В.А., старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Бычык В.І., старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Гоман А.А., старшыня Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў Шунькіна Н.У., старшыня Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў Бондар Г.В., старшыня Веткаўскага раённага Савета дэпутатаў Масяйкоў В.І., начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Тоўсцік М.А., галоўны спецыяліст упраўлення камунальнай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Новікава А.С., а таксама намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, дэпутат па Хойніцкай выбарчай акрузе № 47 Чэкан С.У.


З інфармацыяй аб стане месцаў пахавання ў зонах адчужэння і адсялення, работах, якія праводзяцца па іх добраўпарадкаванню, аб неабходнасці карэкціроўкі заканадаўства ў сфэры пахавання і пахавальнай справы выступіў начальнік адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Шаблоўскі В.А.


У ходзе пасяджэння абмеркаваны пытанні фінансавання пахавальнай справы ў цэлым і работ па ўтрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання ў прыватнасці, дзяржаўнага ўліку ўчасткаў для пахавання і інвентарызацыі месцаў пахавання, прапускнога рэжыму ў месцах пахавання, размешчаных у зонах адчужэння і адсялення, кампетэнцыі дзяржаўных органаў па пытаннях арганізацыі пахавальнай справы.


Старшыні раённых Саветаў дэпутатаў, запрошаныя на пасяджэнне, падзяліліся вопытам рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаванні і пахавальнай справе» на падведамаснай тэрыторыі, праблемнымі пытаннямі, якія ўзнікаюць пры рэалізацыі названага закона, а таксама ўнеслі шэраг прапаноў па карэкціроўцы заканадаўства ў гэтай сферы. У прыватнасці, выказалі прапановы аб немэтазгоднасці правядзення дзяржаўнага ўліку ўчасткаў для пахавання і інвентарызацыі месцаў пахавання, размешчаных у зонах адчужэння і адсялення, у адпаведнасці з агульнаўстаноўленымі патрабаваннямі ў мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў, а таксама аб карэкціроўцы Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011 — 2015 гады і на перыяд да 2020 года ў частцы перыядычнасці правядзення мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторый, размешчаных у зонах радыеактыўнага забруджвання, і іх фінансавання.

Па ўзнятых пытаннях прынята рашэнне падтрымаць прапановы, выказаныя старшынямі раённых Саветаў дэпутатаў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць