27.06.2017

27 чэрвеня 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Чан Дай Куангам.

У сваім уступным слове Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што Беларусь і В’етнам аб’ядноўваюць шматгадовыя трывалыя традыцыі дружбы і супрацоўніцтва.

У.П.Андрэйчанка адзначыў важны ўклад парламентарыяў ва ўмацаванне палітычнага дыялогу, у пашырэнне дагаворна-прававой базы, развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва ў розных галінах у інтарэсах дружалюбных народаў абедзвюх дзяржаў.


Прэзідэнт В’етнама падкрэсліў, што яго візіт у Беларусь праходзіць у год 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Чан Дай Куанг выказаў упэўненасць, што далейшы прадуктыўны дыялог заканадаўчых органаў абедзвюх краін на двухбаковай аснове і ў рамках міжнародных парламенцкіх структур будзе спрыяць пашырэнню і паглыбленню шматпланавага беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва.


Прэзідэнт В’етнама перадаў У.П.Андрэйчанку запрашэнне Старшыні Нацыянальнага Сходу Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Тхі Кім Нган наведаць В’етнам.

Асаблівая ўвага ў ходзе гутаркі была нададзена пытанням двухбаковага гандлю і рэалізацыі сумесных праектаў. Адзначаны сур’ёзны патэнцыял у сферы ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі. Бакі таксама выказалі ўпэўненасць, што пазітыўная дынаміка ў развіцці гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі будзе захаванаі павялічана.


У сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Варанецкі В.І., Дабрыніна Л.А., Дарафеева І.А., Заблоцкі Д.В., Кананчук Т.П., Міхневіч В.У., Рыбак А.А., а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам Гошын У.А.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць