Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.06.2018

27 чэрвеня 2018 года адбылося чарговае пасяджэнне чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

У ходзе пасяджэння разгледжана 11 пытанняў. Тры з іх былі прысвечаны рэалізацыі бюджэтнай палітыкі ў 2017 годзе.

Праект Закона «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2017 год» прадставілі Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Касцевіч І.А., намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Курлыпа А.М. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Ніжэвіч Л.І.

Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва быў зацверджаны Законам «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2017 год» па даходах у аб’ёме 12 951,7 млн. рублёў, па расходах – 12 681,5 млн. рублёў, з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме 270,2 млн. рублёў.

У працэсе выканання бюджэту фонду яго паказчыкі былі ўдакладнены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2017 г. № 471, у выніку чаго даходы бюджэту фонду зменшаны на 478,4 млн. рублёў, выдаткі – на 399,7 млн. рублёў.

Указ быў прыняты з улікам чаканай дынамікі заработнай платы ў рэспубліцы, а таксама выканання бюджэту фонду ў справаздачным годзе. У выніку з улікам удакладненняў бюджэт фонду на 2017 год зацверджаны па даходах у суме 12 473,3 млн. рублёў, па расходах – 12 281,9 млн. рублёў, з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 191,4 млн. рублеў.

За 2017 год прыбыткі бюджэту фонду склалі 12 461,5 млн. рублёў, выдаткі – 12 263,7 млн. рублёў (99,9 працэнта да ўдакладненага плана). У цэлым за 2017 год бюджэт фонду выкананы з прафіцытам у суме 197,8 млн. рублёў.

Асноўнай крыніцай даходаў бюджэту фонду з’яўляюцца ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. За 2017 год у бюджэт фонду паступіла абавязковых страхавых узносаў 10 904,1 млн. рублёў, або 101,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Паступленне узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне склала 100,0 млн. рублёў, або 99,2 працэнта ўдакладненага плана.

Акрамя таго, у 2017 годзе на пакрыццё расходаў бюджэту фонду на выплату дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, пенсій дзяржаўным служачым, пенсій за асаблівыя заслугі перад рэспублікай, пенсій ваеннаслужачым тэрміновай венной службы і членам іх сем’яў, сацыяльных пенсій, асобных відаў даплат атрымана субвенцый з рэспубліканскага бюджэту ў суме 687,3 млн. рублёў.

Таксама, з мэтай збалансаванасці бюджэту фонду, павялічаны міжбюджэтныя трансферты з рэспубліканскага бюджэту на 700,0 млн. рублёў, з іх 500,0 млн. рублёў былі накіраваны ў адпаведнасці з пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2017 № 577 «Аб накіраванні рэшткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту».

Непадатковыя даходы бюджэту фонду склалі 221,2 млн. рублёў, або 102,7 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Выдаткі бюджэту фонду ў 2017 годзе склалі 12 263,7 млн. рублёў, або 99,9 працэнта ўдакладненага плана.

Расходы сродкаў бюджэту фонду прадугледжваліся на выплату пенсій, дапамог па часовай непрацаздольнасці, мацярынства, сямейных дапамог, на аказанне матэрыяльнай дапамогі пажылым і непрацаздольным грамадзянам,якія жывуць у нястачы, а таксама на фінансаванне: мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва і развіццю ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання; санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення; спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншых расходаў.

Найбольшая ўдзельная вага ў выдатках бюджэту фонду складаюць расходы на выплату пенсій (9 477,9 млн. рублёў, або 77,3 працэнта) і дапамог (2 602,6 млн. рублёў, або 21,2 працэнта).

З 01.11.2017 года праведзены пераразлік працоўных пенсій у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2017 № 377 «Аб павышэнні пенсій».

Акрамя таго, у сувязі з тым, што ў 2017 годзе чатыры разы ажыццяўлялася павелічэнне бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, павышаліся мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні да іх, даплаты пенсіянерам ва ўзросце больш за 75 гадоў.

Фінансаванне ўсіх неабходных расходаў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў 2017 годзе забяспечана своечасова і ў поўным аб’ёме. Такім чынам, бюджэт фонду выкананы за 2017 год па даходах у суме 12 461,5 млн. рублёў і па расходах у суме 12 263,7 млн. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 197,8 млн. рублёў.

Даклады аб законапраекце «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі за 2017 год» зрабілі намеснік Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Ляхновіч А.А., намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Кухараў У.Я. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Цацоха А.У.

Бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі на 2017 год зацверджаны Законам «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі на 2017 год» па даходах і па расходах у суме 15,5 млн. рублёў адпаведна, гранічны памер дэфіцыту 0 (нуль) рублёў.

З улікам унесеных змяненняў удакладнены план бюджэту фонду склаў па даходах – 23,5 млн. рублёў, па расходах – 25,8 млн. рублёў, з перавышэннем расходаў над даходамі ў суме 2,3 млн. рублёў. Фактычныя прыбыткі бюджэту фонду склалі 27,2 млн. рублёў або 115,7 працэнта да ўдакладненага плана.

Бюджэт фонду фарміраваўся за кошт: сродкаў ад пералічэння часткі прыбытку, які застаецца ў распараджэнні авіяцыйных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству транспарту і камунікацый і прыбытку ад дзейнасці недзяржаўных арганізацый у галіне грамадзянскай авіяцыі (20,9 млн. рублёў); амартызацыйных адлічэнняў па асноўных сродках фондаў авіяцыйных арганізацый, падпарадкаваных Мінтрансу (5,1 млн. рублёў); іншых сродкаў у адпаведнасці з заканадаўствам (1,1 млн. рублёў).

Фактычныя выдаткі бюджэту фонду за 2017 год склалі 23,8 млн. рублёў або 92,3 працэнта ўдакладненага плана.

Сродкі бюджэту фонду выкарыстоўваліся на: набыццё паветраных судоў, будаўніцтва авіярамонтнага завода на тэрыторыі, прылеглай да тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск; бягучыя (7,4 млн. рублёў) і капітальныя (16,5 млн. рублёў) расходы; вяртанне авіяцыйнымі арганізацыямі грашовых сродкаў, прадстаўленых на зваротнай аснове (0,1 млн. рублёў).

Распарадчыкам сродкаў бюджэту фонду з’яўляецца Мінтранс.

У цэлым за 2017 год бюджэт фонду выкананы з прафіцытам у суме 3,4 млн. рублёў за кошт пагашэння авіяцыйнымі арганізацыямі пратэрмінаванай назапашанай запазычанасці па абавязковых адлічэннях у фонд, а таксама росту адлічэнняў ад прыбытку, які застаецца ў распараджэнні авіяцыйных арганізацый, падпарадкаваных Мінтрансу.

Аб праекце Закона «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2017 год» парламентарыям расказалі Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Амарын У.В., намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Курлыпа А.М. і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Дабрыніна Л.А.

Дакладчыкі адзначылі, што выкананне рэспубліканскага бюджэту ў 2017 годзе ажыццяўлялася ва ўмовах спрыяльнай знешнеэканамічнай кан’юнктуры, росту канкурэнтаздольнасці галін эканомікі, што дазволіла захаваць сацыяльную стабільнасць і забяспечыць развіццё патэнцыялу рэгіёнаў.

Законам «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год» па выдатках рэспубліканскі бюджэт быў зацверджаны ў суме 16 739,1 млн. рублёў, зыходзячы з аб’ёму даходаў у суме 18 235,2 млн. рублёў з прафіцытам у памеры 1 469,2 млн. рублёў.

З улікам унесеных у 2017 годзе змяненняў удакладненыя паказчыкі рэспубліканскага бюджэту склалі: па расходах – 17 785,5 млн. рублёў, даходах – 19 404,9 млн. рублёў, прафіцыт бюджэту – 1 619,4 млн. рублёў.

За 2017 год у рэспубліканскі бюджэт паступіла даходаў на суму 19 771,8 млн. рублёў, або 101,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2017 годзе фармаваліся за кошт падатковых, непадатковых даходаў, бязвыплатных паступленняў. Найбольшая ўдзельная вага ў агульнай суме фактычна паступіўшых даходаў займаюць падатковыя даходы.

Падатковыя даходы выкананы наступным чынам: падатак на прыбытак склаў 1 020,7 млн. рублёў, або 102,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана; падатак на дададзены кошт – 6 380,9 млн. рублёў, або 102,2 працэнта ўдакладненага гадавога плана; даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці – 3 546,7 млн. рублёў, або 104,9 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Усяго расходы рэспубліканскага бюджэту за 2017 год склалі 17 000,9 млн. рублёў, або 95,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Асноўнымі задачамі ў галіне палітыкі расходаў у 2017 годзе былі захаванне дасягнутага якаснага ўзроўню сацыяльных паслуг, павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі.

Расходы рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне агульнадзяржаўнай дзейнасці склалі 7 804,1 млн. рублёў, або 93,5 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

У 2017 годзе Рэспублікай Беларусь забяспечана пералік долевага ўзносу ў бюджэт Саюзнай дзяржавы.

Выдаткі на нацыянальную абарону прафінансаваны ў суме 1 008,3 млн. рублёў, або на 99,5 працэнта ад удакладненых гадавых прызначэнняў.

Расходы на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і забеспячэнне бяспекі прафінансаваны ў суме 1 799,0 млн. рублёў, або 99,3 працэнта ўдакладненых планавых прызначэнняў.

Фактычнае фінансаванне па раздзеле «Нацыянальная эканоміка» ў 2017 годзе склала 2 712,4 млн. рублёў, або 96,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

На развіццё сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці накіравана 630,9 млн. рублёў, або 94,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Фактычнае фінансаванне па падраздзеле «Прамысловасць, будаўніцтва і архітэктура» ў 2017 годзе склала 800,2 млн. рублёў, або 94,5 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

На фінансаванне мерапрыемстваў дарожнай гаспадаркі выкарыстана 571,4 млн. рублёў, або 97,5 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Выдаткі накіраваны на ўтрыманне, бягучы і капітальны рамонт аўтамабільных дарог, іх будаўніцтва і рэканструкцыю.

У 2017 годзе на фінансаванне аховы здароўя накіравана 828,2 млн. рублёў, або 98,4 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Фінансаванне расходаў на ахову здароўя ажыццяўлялася па наступных напрамках: медыцынская дапамога насельніцтву (425,1 млн. рублёў), санітарны нагляд (4,6 млн. рублёў), іншыя мерапрыемствы па ахове здароўя (381,2 млн.рублёў).

Фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі ў 2017 годзе прафінансаваны ў суме 358,4 млн. рублёў, або 94,4 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

У 2017 годзе на ўтрыманне ўстаноў культуры і правядзенне мерапрыемстваў у галіне культуры прафінансавана 85,4 млн. рублёў, або 94,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Па падраздзеле «Сродкі масавай інфармацыі» прафінансавана 91,6 млн. рублёў, або 89,7 працэнта да ўдакладненых планавых прызначэнняў.

Выдаткі на фінансаванне ўстаноў і мерапрыемстваў па адукацыі ў рэспубліканскім бюджэце ў 2017 годзе склалі 762,1 млн. рублёў (95,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана). Гэта дало магчымасць забяспечыць выкананне ўсіх абавязковых сацыяльных стандартаў у галіне адукацыі, рэалізаваць шэраг мерапрыемстваў па дзяржаўных праграмах.

Расходы рэспубліканскага бюджэту па раздзелу «Сацыяльная палітыка» прафінансаваныя ў суме 1 643,5 млн. рублёў, або 98,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Фактычныя даходы дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў склалі 98,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана, іх фактычныя выдаткі прафінансаваны ў памеры 833,1 млн. рублёў.

Такім чынам, удакладнены план па даходах рэспубліканскага бюджэту за 2017 год выкананы на 101,9 працэнта, па расходах – на 95,6 працэнта. Прафіцыт склаў 2 770,9 млн. рублёў, або 2,7 працэнта да ВУП.

Адзін законапраект – «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» – парламентарыі прынялі ў першым чытанні. Пра яго далажылі член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кралевіч І.М. і старшыня гэтай камісіі Кананчук Т.П.

Праект Закона падрыхтаваны па ініцыятыве групы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з улікам практыкі яго прымянення па пытаннях, звязаных з выдаленнем, перасадкай аб’ектаў расліннага свету, у тым ліку якія растуць на землях асобных катэгорый і відаў.

Прапанаваныя праектам Закона змяненні датычацца ўдасканалення тэрміналогіі ў галіне аховы і выкарыстання расліннага свету; рэгулявання пытанняў, звязаных з азеляняльнымі тэрыторыямі агульнага карыстання; падстаў і парадку выдалення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету; парадку і выпадкаў ажыццяўлення кампенсацыйных пасадак і кампенсацыйных выплат кошту выдаляных аб’ектаў расліннага свету.

Закон прапануецца дапоўніць азначэннямі тэрмінаў «кампенсацыйныя мерапрыемствы», «абразанне дрэў, кустоў», «асобы ў галіне азелянення», «дрэвы, хмызнякі, якія знаходзяцца ў неналежным якасным стане», а таксама ўдакладніць азначэнні асобных тэрмінаў, у тым ліку «бульвар», «інвазівные расліны», «незаконныя канфіскацыя, выдаленне, перасадка аб’ектаў расліннага свету», «небяспечныя дрэвы», «выдаленне аб’ектаў расліннага свету».

Удакладняецца склад азеляненых тэрыторый агульнага карыстання гарадоў, раёнаў у гарадах, а таксама павялічваецца з 0,01 га да 0,03 га плошча азелянёных тэрыторый агульнага карыстання, якія падлягаюць уключэнню ў схему азелянёных тэрыторый агульнага карыстання горада, раёна ў горадзе. Змяняецца механізм ўнясення змяненняў у зацверджаную схему азелянённых тэрыторый агульнага карыстання: прадугледжваецца абнаўленне схемы азелянёных тэрыторый агульнага карыстання не радзей за адзін раз на пяць гадоў.

Закон таксама дапаўняецца нормай, згодна з якой у перыяд распрацоўкі горадабудаўнічага праекта спецыяльнага планавання (у тым ліку схем азелянёных тэрыторый агульнага карыстання) рашэння аб размяшчэнні аб’ектаў будаўніцтва на тэрыторыі аб’екта праектавання павінны ўзгадняцца з арганізацыяй – распрацоўшчыкам горадабудаўнічага праекта спецыяльнага планавання.

Яшчэ адна норма законапраекта датычыцца недапушчэння змяншэння плошчы азелянёных участкаў у жылой забудове, калі ў межах квартала жылой забудовы не выконваюцца нарматывы ў галіне азелянення альбо калі гэта прывядзе да невыканання такіх нарматываў.

У Законе палегчана ўспрыманне артыкулаў, якія рэгулююць пытанні выдалення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету, ажыццяўлення кампенсацыйных пасадак, кампенсацыйных выплат кошту выдаляных аб’ектаў расліннага свету.

Акрамя гэтага, законапраектам прадугледжваецца прывядзенне дзеючага Закона ў адпаведнасць з Законам «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» і Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

Чатыры законапраекта ў ходзе пасяджэння былі разгледжаны ў другім чытанні.

Па праекце Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» з дакладам выступіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Сокал А.М.

Распрацоўка законапраекта абумоўлена неабходнасцю рэалізацыі ў нацыянальным заканадаўстве палажэнняў Пратакола аб парадку рэгулявання закупак (дадатак № 25 да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, падпісаным у г. Маскве 23 снежня 2014 года і ратыфікавана законам Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 году).

Для гэтай мэты законапраектам прадугледжваецца выклад Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» у новай рэдакцыі.

У мэтах інфармацыйнага і аналітычнага забеспячэння дзяржаўных закупак законапраектам прадугледжваецца стварэнне дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы, якая ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі інфармацыйнымі сістэмамі, дзяржаўнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, электроннымі гандлёвымі пляцоўкамі і гандлёвымі сістэмамі таварных біржаў забяспечвае фарміраванне, апрацоўку, аналіз, кантроль, захоўванне i прадастаўленне інфармацыі аб дзяржаўных закупках.

Законапраектам дэталёва рэгламентуецца выкананне працэдур дзяржаўных закупак, у тым ліку вызначаны віды такіх працэдур, якія праводзяцца на электроннай гандлёвай пляцоўцы ў электронным фармаце.

Дакументам таксама канкрэтызавана кампетэнцыя Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у частцы вызначэння парадку функцыянавання дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы, удакладнены парадак і ўмовы размяшчэння рознай інфармацыі пры ажыццяўленнi працэдур дзяржаўных закупак, замацаваны прававы статус асоб, якія ўдзельнічаюць у працэдурах дзяржаўных закупак.

Законапраект дапрацаваны Пастаяннай камісіяй у мэтах ўзгаднення з Пратаколам аб рэгуляванні закупак, у тым ліку удакладнены парадак фарміравання спісу пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), якія часова не дапускаюцца да ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак, парадак фарміравання камісіі – калегіяльнага органа, ствараемага заказчыкам (арганізатарам) для арганізацыі і правядзення працэдур дзяржаўных закупак.

Новая рэдакцыя Закона аб дзяржаўных закупках таксама ўлічвае прадпісанні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2013 г. № 590 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)».

Прыняцце законапраекта дасць магчымасць на заканадаўчым узроўні замацаваць удасканаленыя механізмы ажыццяўлення дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг), забяспечыць празрыстасць правядзення працэдур дзяржаўных закупак, пашырыць магчымасці суб’ектаў гаспадарання па абароне сваіх правоў і законных інтарэсаў у гэтай сферы.

Аб праекце Закона «Аб нарматыўных прававых актах» дэпутатаў праінфармаваў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Власевіч В.Э.

Падрыхтоўка Закона абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення заканадаўства аб нарматворчай дзейнасці з улікам практыкі яго прымянення. Законапраект накіраваны на ўрэгуляванне дзейнасці дзяржаўных (нарматворчых) органаў па падрыхтоўцы і прыняцці (выданні) нарматыўных і ненарматыўных (індывідуальных) прававых актаў, сістэматызацыю палажэнняў заканадаўчых актаў, якія рэгулююць нарматворчую дзейнасць, устараненне прабелаў у прававым рэгуляванні.

У праекце Закона сістэматызаваны нормы Закона «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь», Палажэння аб афіцыйным апублікаванні і ўступленні ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 1998 г. № 22, Палажэння аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369. Аб’яднанне палажэнняў названых заканадаўчых актаў дазваляе размясціць у адной крыніцы нормы аб рэгуляванні ўсіх стадый нарматворчага працэсу, ліквідаваць наяўнае дубліраванне нарматыўных прадпісанняў.

З улікам аб’ёму ўнасімых змяненняў дзеючы Закон выкладаецца ў новай рэдакцыі.

Законапраектам вызначаюцца сістэма і віды нарматыўных прававых актаў, устанаўліваецца парадак іх падрыхтоўкі, экспертызы, прыняцця (выдання), апублікавання (абнародвання), уступлення ў сілу, дзеянні, тлумачэння і сістэматызацыі. Вызначаюцца асноўныя прынцыпы нарматворчай дзейнасці, механізмы іх забеспячэння і патрабаванні, што прад’яўляюцца да прававых актаў.

Вызначаны крытэрыі ацэнкі праекта прававога акта пры правядзенні абавязковай юрыдычнай экспертызы і крытэрыі ацэнкі пры прагназаванні меркаваных наступстваў прыняцця нарматыўнага прававога акта. Вынікі прагнозаў прапануецца адлюстроўваць у абгрунтаванні неабходнасці прыняцця (выдання) нарматыўнага прававога акта і фінансава-эканамічным абгрунтаванні да праекту нарматыўнага прававога акта.

Згодна з праектам Закона, асобным элементам прагназавання наступстваў прыняцця (выдання) нарматыўнага прававога акта з’яўляецца адзнакарэгулюючага ўздзеяння праекта нарматыўнага прававога акта на ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Такая ацэнка праводзіцца ў мэтах выяўлення палажэнняў, якія ўстанаўліваюць залішнія абавязкі, забароны і абмежаванні, неабгрунтаваныя выдаткі для суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Шэраг палажэнняў праекта Закона накіраваны на ўдасканаленне інстытута афіцыйнага апублікавання, абнародвання прававых актаў на аснове выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій.

У законапраекце таксама адлюстраваны пытанні публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў і прававога маніторынгу – сістэматычнага аналізу заканадаўства і практыкі правапрымянення, эфектыўнасці прававога рэгулявання.

Палажэнні, у якіх тлумачацца асноўныя патрабаванні нарматворчай тэхнікі і якія маюць вялікае значэнне для іх аднастайнага прымянення, выкладзены ў дадатку да Закона. Патрабаванні нарматворчай тэхнікі дэталізаваны і праілюстраваны прыкладамі.

З дакладам аб законапраекце «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» выступіла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Гуйвік Н.В.

Праектам Закона прапануецца выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкулы 247 («Абмежаванне канкурэнцыі») і 248 («Незаконнае выкарыстанне дзелавой рэпутацыі канкурэнта»). Пры гэтым Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях узгадняецца з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2012 г. № 114 «Аб некаторых мерах па ўзмацненню дзяржаўнага антыманапольнага рэгулявання і кантролю», у якім узмоцнены санкцыі за правапарушэнні, прадугледжаныя артыкуламі 11.25 і 11.26 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, складнікамі адміністрацыйнай прэюдыцыі ў адносінах да артыкулаў 247 і 248 Крымінальнага кодэкса.

У Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях уносяцца змяненні, накіраваныя на ўзмацненне адказнасці за знішчэнне бухгалтарскіх дакументаў і іншых дакументаў, звязаных з вылічэннем і выплатай падаткаў. Прадугледжваецца прымяненне мер адказнасці за парушэнне парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў у дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка і юрыдычнай асобы, а не толькі работнікаў. Акрамя таго, узмацняецца адказнасць за нявыплату (няпоўную выплату) падаткаў плацельшчыкамі і падатковымі агентамі.

Для выключэння ўнясення множнасці змяненняў і дапаўненняў у адны і тыя ж законы ў праект Закона ўключаны нормы сямі законапраектаў, якія прадугледжваюць карэкціроўку Крымінальнага кодэкса, Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, Крымінальна-выканаўчага кодэкса, Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У ходзе дапрацоўкі да другога чытання праект Закона быў аб’яднаны з праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», уанесеным дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Гуйвік Н.В. і Кляшчук І.А.

Названым законапраектам прапануецца ўстанавіць адказнасць за ўключэнне ў паведамленне аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі сум платы за асноўныя і (або) дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі, якія перавышаюць кошт такіх паслуг, аказаных спажыўцу, альбо сум платы за дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі без заключэння адпаведных дагавораў на іх аказанне.

Устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць за наўмыснае незаконнае разгалашэнне персанальных дадзеных асобай, якой гэтыя дадзеныя вядомыя ў сувязі з яе прафесійнай або службовай дзейнасцю. У Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях уносіцца дапаўненне, у адпаведнасці з якім суддзі прадастаўляецца права вызваляць грамадзян ад выплаты пошліны (зыходзячы з іх маёмаснага становішча) пры падачы ў суд скаргаў на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У праект Закона таксама ўключаны праект Закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў».

Названым праектам Закона прадугледжана ўвядзенне новага віду адміністрацыйнага спагнання – забароны на наведванне фізкультурна-спартыўных збудаванняў падчас правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў. Гэта забарона можа прымяняцца за ўчыненне на тэрыторыi фізкультурна-спартўнага будынка падчас правядзення спартыўна-масавага мерапрыемства, спартыўнага спаборніцтва такіх адміністрацыйных правапарушэнняў, як дробнае хуліганства, распіванне алкагольных напояў у грамадскім месцы, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Прадугледжана таксама карэкціроўка Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях у частцы ўзмацнення адказнасці за парушэнне валютнага заканадаўства з улікам норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2015 г. № 49 «Аб забеспячэнні парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый».

Аб праекце Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» расказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Місько М.У.

Законапраект прадугледжвае карэкціроўку Грамадзянскага і Грамадзянскага працэсуальнага кодэксаў, Кодэкса аб шлюбе і сям’і, Закона «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў» з улікам практыкі іх прымянення і ў мэтах прывядзення ў адпаведнасць з асобнымі прававымі актамі Кіраўніка дзяржавы.

Пры падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў другім чытанні для забеспячэння паўнаты і комплекснасці прававога рэгулявання пэўных грамадскіх адносін, выключэння практыкі множнай карэкціроўкі адных і тых жа законаў у законапраект уключаны палажэнні шэрагу праектаў законаў аб карэкціроўцы Грамадзянскага кодэкса, унесеных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і дапрацаваных у Палаце прадстаўнікоў з улікам меркаванняў зацікаўленых.

Законапраект змяшчае таксама некаторыя палажэнні праектаў законаў, якія знаходзяцца на разглядзе ў іншых пастаянных камісіях Палаты прадстаўнікоў, якія прадугледжваюць карэкціроўку Грамадзянскага і Грамадзянскага працэсуальнага кодэксаў і Кодэкса аб шлюбе і сям’і. Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб законапраекце «Аб інвестыцыйных фондах», праектах законаў, накіраваных на карэкціроўку заканадаўства аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, а таксама па пытаннях вымушанай міграцыі, абароны дзяржаўных сакрэтаў, правоў спажыўцоў, і некаторых іншых.

Акрамя таго, законапраект дапоўнены палажэннямі, накіраванымі на прывядзенне асобных норм Грамадзянскага кодэкса ў адпаведнасць з падыходамі, замацаванымі ў дэкрэтах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і ад 21 снежня 2017 г. № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі», а таксама на ўзгадненне адпаведных норм Грамадзянскага кодэкса з тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Два разгледжаных на пасяджэнні законапраекта тычыліся ратыфікацыі міжурадавых пагадненняў.

Праект Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным бязвізавы рэжым для ўладальнікаў звычайных пашпартоў» прадставілі намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шастакоў Я.А. і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І.

Рэалізацыя Пагаднення, падпісанага ў г. Цындао 10 чэрвеня 2018 года, дазволіць спрасціць парадак узаемных паездак беларускіх і кітайскіх грамадзян, якія з’яўляюцца ўладальнікамі сапраўдных звычайных пашпартоў, і надасць новы імпульс развіццю двухбаковых сувязей у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гаспадарчай, навуковай і культурнай галінах.

У пагадненні прадугледжана, што грамадзяне дзяржавы аднаго боку, якія з’яўляюцца ўладальнікамі такіх пашпартоў, могуць уязджаць, знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другога боку без візы тэрмінам не больш за 30 дзён, але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе. Пры гэтым калі грамадзяне дзяржавы аднаго боку маюць намер знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы іншага боку больш за 30 дзён ці пражываць, навучацца, займацца працоўнай, журналісцкай ці іншай дзейнасцю, якая патрабуе папярэдняга дазволу ад кампетэнтных органаў дзяржавы другога боку, то адпаведная віза павінна быць аформлена да ўезду на тэрыторыю дзяржавы іншага боку.

Грамадзяне абедзвюх дзяржаў будуць ажыццяўляць уезд, выезд або транзіт толькі праз адкрытыя для міжнародных пасажырскіх зносін пункты пропуску дзяржавы іншага боку і пры ўмове выканання неабходных фармальнасцей, прадугледжаных рэгламентамі кампетэнтных органаў гэтай дзяржавы. У той жа час бакі пакідаюць за сабой права адмовіць ва ўездзе на сваю тэрыторыю непажаданай або непрымальнай асобе іншага боку або права спыніць знаходжанне такіх асоб на сваёй тэрыторыі без тлумачэння прычын.

У выпадку страты або пашкоджання свайго пашпарта грамадзянінам дзяржавы аднаго боку на тэрыторыі дзяржавы другога боку ён павінен неадкладна звярнуцца ў дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову дзяржавы сваёй грамадзянскай прыналежнасці, а таксама ў кампетэнтныя органы дзяржавы, якая прымае. У сваю чаргу, дыпламатычнае прадстаўніцтва або консульская ўстанова выдае такому грамадзяніну новы пашпарт або часовы дакумент для вяртання ў дзяржаву яго грамадзянскай прыналежнасці.

Даклад аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі арганізацый абаронных галін прамысловасці» зрабіў першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзямідзенка І.М. У якасці судакладчыка па гэтым пытанні выступіла член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Стаціўка Ж.В.

Пагадненне было падпісана 29 лістапада 2017 года ў г. Мінску ў мэтах умацавання двухбаковых узаемавыгадных адносін, а таксама далейшага развіцця дагаворна-прававой базы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць у рамках прававога поля і на пастаяннай аснове ажыццяўляць узаемавыгаднае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Рэспублікай Казахстан, што будзе спрыяць пастаўкам прадукцыі ваеннага прызначэння беларускай вытворчасці ў гэтую дзяржаву.

Акрамя таго, парламентарыі прынялі да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. № 2 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Дакумент прадставілі першы намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Мірусін В.В. і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Адаменка Я.Б.

У мэтах прадухілення адтоку рэспубліканскіх сыравінных рэсурсаў гарбарнай сыравіны за межы краіны і выканання патрабавання Кіраўніка дзяржавы аб перапрацоўцы усяго аб’ёму гарбарнай сыравіны на беларускіх прадпрыемствах у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці» уносяцца змяненні, якія тычацца ўстанаўлення забароны на экспарт тавараў, што класіфікуюцца кодам адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза 4101 без заключэння здзелак на біржавых таргах у ААТ «Беларуская ўніверсальная гандлёвая біржа».

Наступнае пасяджэнне чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання адбудзецца 29 чэрвеня 2018 года.

 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць