Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.04.2018

27 красавіка 2018 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Макарынай-Кібак Людмілы Эдуардаўны з удзелам прадстаўнікоў каардынацыйнага цэнтра абароны жыцця і сямейных каштоўнасцей «Зараджэнне» Полацкай епархіі.

На VIII Міжнародным фестывалі сацыяльных тэхналогій у абарону сямейных каштоўнасцей «За жыццё – 2017» у Маскве цэнтр атрымаў прыз за арганізацыю дзейнасці ў справе абароны мацярынства і дзяцінства.

Дырэктар цэнтра Пенкрат Алеся Уладзіміраўна азнаёміла членаў Пастаяннай камісіі з дзейнасцю цэнтра, які ўваходзіць у склад руху «За Жыццё» рускай праваслаўнай царквы і беларускага грамадскага руху «Пралайф».

У сваіх выступленнях старшыня Пастаяннай камісіі Макарына-Кібак. Л. Э., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Курсевіч В. В., члены камісіі Мычко В.В., Невар I.Л., Астапюк А.І., Старавойтаў А.Г. азнаёмілі прысутных з дзейнасцю Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, аб працы, накіраванай на падтрымку сям'і, умацаванне сямейных каштоўнасцей, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Так, у 2017 годзе была прынятая новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей».

Сістэмай дзяржаўных дапамог 11 відаў ахоплена звыш 500 тысяч дзяцей. Удзельная вага дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, забяспечаных дзяржаўнымі дапамогамi, складае 93,9 %.

У адпаведнасцi з планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год, зацверджаным Кіраўніком дзяржавы, плануецца ўнесці на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праекта Закона «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях».

Усё гэта сведчаць аб каласальнай працы, якая праводзіцца Кіраўніком дзяржавы, заканадаўчай і выканаўчай уладамi па паспяховаму ажыццяўленню ў жыццё сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

Ў ходзе сустрэчы былі таксама абмеркаваны магчымасці сумеснага супрацоўніцтва.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць