Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.04.2018

27 красавіка 2018 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы Адаменка Я.Б. прыняў удзел у пасяджэнні Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

На пасяджэнні разглядаліся пытанні:

«Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Калінкавіцкага раёна за першы квартал 2018 года»,

«Аб выніках выканання бюджэту Калінкавіцкага раёна за першы квартал 2018 г. »,

«Аб арганізацыі харчавання ва ўстановах агульнай адукацыі Калінкавіцкага раёна».

Дэпутат прыняў удзел у абмеркаванні разглядаемых пытанняў. У сваім выступленні Я.Б.Адаменко засяродзіў увагу на кадравай палітыцы раёна, а таксама праінфармаваў прысутных аб працы дэпутацкага корпуса, аб заканадаўчай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ у першым квартале бягучага года.

Тут жа на пасяджэнні выканкама ва ўрачыстай абстаноўцы парламентарый ўручыў Ганаровую грамату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь галоўнаму рэдактару газеты «Калінкавіцкія навіны» Гарысту І.І. за шматгадовую добрасумленную працу на ніве журналістыкі і значны асабісты ўклад у развіццё рэгіянальнай прэсы.


У гэты ж дзень Яўген Буніслававіч Адаменка  прыняў удзел у рабоце пасяджэння прэзідыума і сесіі Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў. 

На пасяджэнні прэзідыума разглядалася пытанне:

«Аб выкананні плана мерапрыемстваў падпраграмы «Папярэджанне інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў і пажылых грамадзян» Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады», у абмеркаванні якога прыняў удзел Е.Б.Адаменко. 


На павестку дня сесіі было вынесена пытанне:

«Аб плане працы Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання і яго органаў на II - IV кварталы 2018 года». 

Таксама на сесіі былі разгледжаны пытанні па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнні раённага Савета дэпутатаў, якія тычацца фінансавай дысцыпліны, эканомікі райвыканкама, галіны сельскай гаспадаркі і харчавання, адукацыі, аховы здароўя, землеўпарадкавальнай службы райвыканкама.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць