Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

27.04.2022

27 красавіка 2022 года, адкрываючы чарговае пасяджэнне восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, У.П.Андрэйчанка сфармуляваў асноўныя задачы для дэпутацкага корпуса на бліжэйшую перспектыву.







 

Выступленне

Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. на восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання

 

Паважаныя дэпутаты і запрошаныя!

26 красавіка споўнілася 36 год з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Маштабы бедства былі настолькі вялікія, што мы яшчэ доўга будзем дзяліць нашу гісторыю на перыяды да і пасля аварыі.

Мы выстаялі і адрадзілі да жыцця пацярпелыя рэгіёны. Гэта яскравы прыклад таго, чаго можна дабіцца, калі грамадства адзінае, а дзяржава дзейнічае строга ў інтарэсах сваіх грамадзян.

І сёння, у няпростай знешняй сітуацыі наш народ зноў дэманструе тую стойкасць і вытрымку, якія дазваляюць супрацьстаяць знешнім пагрозам, захоўваць мірны рытм жыцця краіны.

Разам з тым самазаспакойвацца рана. У найбліжэйшай перспектыве нам неабходна вырашыць шэраг кардынальна важных задач, ад якіх залежыць суверэнітэт і будучыня Беларусі.

Гэта датычыцца, перш за ўсё, пераўтварэння грамадска-палітычнай сістэмы згодна з абноўленай Канстытуцыяй і адаптацыі нацыянальнай эканомікі да архітэктуры светагаспадарчых сувязей, што складаецца сення.

У гэтых мэтах Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача неадкладна разгарнуць работу па прывядзенні дзейнага заканадаўства ў адпаведнасць з Канстытуцыяй.

Літаральна на днях быў зацверджаны дэталёвы план дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў па падрыхтоўцы і прыняцці адпаведных заканадаўчых актаў. У яго развіццё на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў мы прынялі свой графік работы, акрэсліўшы дакладныя тэрміны і адказныя профільныя камісіі. Таму дэпутатам, замацаваным за канкрэтнымі законапраектамі, неабходна самым актыўным чынам уключыцца ў работу.

Канстытуцыя была напісана разам з народам. І такім жа чынам павінны быць напісаны законы, якія яе развіваюць. Трэба больш шырока прыцягваць спецыялістаў, СМІ, грамадскія арганізацыі. Людзі павінны бачыць, як на практыцы рэалізуюцца ідэі, за якія яны прагаласавалі на рэферэндуме.

Самым сур’ёзным чынам трэба падысці і да блока законапраектаў у сферы эканомікі.

Безумоўна, той факт, што ў свой час мы зрабілі стаўку на ўнутраныя рэзервы, нарошчванне прамысловага капіталу дапамагае нам трымаць санкцыйны ўдар.

Але трэба разумець, што жорсткая эканамічная вайна, развязаная ЗША і іх саюзнікамі, будзе нарастаць, нават нягледзячы на тое, што такія дзеянні наносяць шкоду інтарэсам грамадзян гэтых краін.

Выдужаць у гэтай барацьбе мы зможам, калі аператыўна перабудуем нацыянальную эканоміку, выкарыстоўваючы яе канкурэнтныя перавагі і патэнцыял саюзніцкіх адносін з дружалюбнымі нам дзяржавамі.

У гэтых мэтах Урадам зацверджаны комплексны план па падтрымцы эканомікі Беларусі, які запатрабуе змянення нарматыўна-прававой базы. Размова ідзе аб неабходнасці прыняцця ў тым ліку больш за дзесятак законаў, прычым ужо ў найбліжэйшы час. І гэта –прамая сфера дэпутацкай адказнасці.

План накіроўваўся ва ўсе пастаянныя камісіі, і на Савеце Палаты прадстаўнікоў зацверджаны адпаведны алгарытм працы, які павінен няўхільна выконвацца.

Гаворачы аб задачах нашай міжпарламенцкай дзейнасці, неабходна адзначыць, што яны застаюцца нязменнымі. Ва ўмовах міжнароднай турбулентнасці нам трэба канцэнтравацца на прасоўванні аб’яднальнага парадку ў духу міралюбівага знешнепалітычнага курсу краіны.

Мір для нас — найважнейшая каштоўнасць. І дэпутаты абавязаны ўвесь час трансляваць гэтую думку на ўсіх міжпарламенцкіх пляцоўках, у рамках сустрэч груп дружбы, работы з міжнароднай грамадскасцю і беларускай дыяспарай.

Больш за тое, нашы партнёры павінны дакладна разумець, што без суверэннай і паспяховай у сацыяльна-эканамічных адносінах Беларусі не можа быць паўнацэннага міру і стабільнасці ў рэгіёне. І сёння, нягледзячы на беспрэцэдэнтны націск, краіна застаецца адказным удзельнікам міжнародных адносін.

Таму вырашэнне праблем еўрапейскай бяспекі без раўнапраўнага ўдзелу Беларусі контрпрадуктыўнае і не адпавядае інтарэсам народаў краін рэгіёну.

Што да ўнутранай сітуацыі ў краіне, то яна кантралюемая. Людзі з разуменнем ставяцца да дзеянняў улады па адстойванні нацыянальных інтарэсаў. Разам з тым неабходна трымаць руку на пульсе сацыяльна-эканамічнага жыцця рэгіёнаў.

З кабінета шмат чаго не ўбачыш. Таму трэба больш актыўна працаваць на месцах, ведаць, чым дыхаюць прадпрыемствы, працоўныя калектывы, быць у пастаянным кантакце з людзьмі, прыслухоўвацца да мясцовых ініцыятыў.

Ні ў якім разе нельга змяншаць увагі да пытанняў коштаўтварэння на сацыяльна значныя тавары, паслугі, лекі і медыкаменты.

Працуючы ў выбарчых акругах, дэпутаты павінны прыняць самы актыўны ўдзел у правядзенні акцый, прысвечаных Вялікай Перамозе.

Асаблівую ўвагу трэба надаць ветэранам, вязням канцэнтрацыйных лагераў — тым, хто заплаціў самую высокую цану ў барацьбе з фашызмам. Іх вопыт і жывое сведчанне аб вайне як ніколі патрэбны нашаму грамадству, перш за ўсё маладому пакаленню.

Нажаль, у сучаснай Еўропе адраджаецца ідэалогія расавай перавагі. Зносяцца помнікі воінам-вызваліцелям, расце колькасць актаў вандалізму на савецкіх воінскіх пахаваннях. На жалобныя мерапрыемствы памяці вязняў лагераў смерці ў Германіі дэманстратыўна не запрашаюцца прадстаўнікі Беларусі і Расіі. Адбываецца публічнае здзек з дзяржаўных сімвалаў нашай краіны. Гэта прамое следства спроб перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны. Таму нам трэба ўзмацніць працу па абароне гістарычнай праўды.

Важнай падставай для гэтага ўжо бліжэйшым часам стане рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» і правядзенне ў чэрвені бягучага года міжнароднай парламенцкай канферэнцыі «Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам». Дэпутатам неабходна прыняць самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні гэтых мерапрыемстваў.

Трэба зрабіць выразны пасыл сусветнай супольнасці — перагляду гісторыі, гераізацыі нацыстаў, іх памагатых, апраўдання экстрэмізму і рэваншызму ў Беларусі не будзе.

Гэта нашая прынцыповая, жорсткая пазіцыя. Мы абавязкова захаваем той духоўны стрыжань, які змацоўвае пакаленні беларускага народа, у імя будучыні Беларусі і яе грамадзян.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by