Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.07.2017

27 ліпеня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (Лунінецкая выбарчая акруга № 13), член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзежнай палітыцы Невар Ігар Леанідавіч правёў асабісты прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію» з жыхарамі раёна.

Грамадзяне звярнуліся да парламентарыя з пытаннямі, звязаннымі са сферай аховы здароўя і медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў раёне, будаўніцтва медыцынскіх устаноў у сельскай мясцовасці, пытаннямі добраўпарадкавання вуліц і дарог горада, ўнутрыдваравых тэрыторый. Актуальнымі таксама застаюцца праблемы працаўладкавання людзей, атрымання сацыяльнага жылля бацькамі, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, а таксама пытанні, якія тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў тым ліку куплі-продажу жылля ў сельгаспрадпрыемстваў.

Спіс дэпутатаў: Невар Ігар Леанідавіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць