Рус Бел En
27.07.2021

27 ліпеня 2021 года пад кіраўніцтвам Л.М.Канановіч адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У ходзе пасяджэння дэпутаты-члены камісіі абмеркавалі ход і тэрміныпадрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі» для разгляду на шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.

Намеснік старшыні камісіі Гардзейчык І.А., адказны за падрыхтоўку законапраекта, праінфармаваў аб выніках яго ўзгаднення зацікаўленымі міністэрствамі.


З улікам вынікаў узгаднення камісіяй прынята рашэнне аб накіраванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі» на ўзгадненне ў Савет Міністраў і на заключэнне ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.

На пасяджэнні таксама былі разгледжаны іншыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць