29.11.2018

27 лістапада 2018 года ў г. Рыме ў рамках удзелу ў XI Міжнародным кангрэсе міністраў юстыцыі на тэму «Свет без смяротнага пакарання» адбыўся шэраг рабочых сустрэч старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіча А.М. у Парламенце і Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі.

Падчас сустрэчы са старшынёй Камісіі па замежных справах Палаты дэпутатаў Парламента Італіі Мартай Грандэ былі абмеркаваныя перспектывы беларуска-італьянскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.


На сустрэчы з кіраўніком Генеральнага дырэктарата па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Себасцьяна Кардзі бакі адзначылі актывізацыю беларуска-італьянскага дыялогу па ўсім спектры напрамкаў, уключаючы гуманітарныя аспекты і пытанні праў чалавека. Таксама былі абмеркаваны асобныя моманты актуальнага парадку дня ў рамках міжнародных арганізацый.

28 лістапада 2018 года падчас выступлення на XI Міжнароднай сустрэчы міністраў юстыцыі А.М.Наумовіч азнаёміў удзельнікаў з асноўнымі падыходамі Рэспублікі Беларусь да праблематыкі смяротнага пакарання, а таксама праінфармаваў аб дзейнасці рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента пакарання, які ўжываецца ў Рэспубліцы Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць