Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.02.2018

27 лютага 2018 года пачаўся афіцыйны візіт Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. у Швейцарскую Канфедэрацыю.

У склад беларускай парламенцкай дэлегацыі ўваходзяць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Барадзеня В.А. і Варанецкі В.І., а таксама член Савета Рэспублікі, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Швейцарскай Канфедэрацыі Орда М.С.


28 лютага 2018 года ў будынку Федэральнага палаца (г. Берн) адбылася цырымонія сустрэчы Старшыні Палаты прадстаўнікоў Прэзідэнтам Нацыянальнага савета Швейцарскай Канфедэрацыі Д. дэ Бюманам.


Далей беларуская дэлегацыя сустрэлася з сустаршынямі швейцарскай парламенцкай групы дружбы Швейцарыя-Беларусь – кіраўніком камітэта па знешняй палітыцы Савета кантонаў Ф.Ламбардзі, кіраўніком камітэта па фінансах Нацыянальнага савета М.Кінэр Нэлі, а таксама дэпутатамі Нацыянальнага савета А.Эбі і Х.Хільтпольдам. Па выніках сустрэчы быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж парламенцкімі групамі дружбы Беларусі і Швейцарыі.




У гэты ж дзень У.П.Андрэйчанка правёў перагаворы с Прэзідэнтам Нацыянальнага савета Швейцарскай Канфедэрацыі Д. дэ Бюманом. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-швейцарскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і ў міжнародных арганізацыях. Акрамя парламенцкага складальніка гаворка ішла пра перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных і гуманітарных сувязей, рэалізацыі праектаў у галіне сельскагаспадарчай кааперацыі.






Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць