Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.02.2018

27 лютага 2018 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Саўко В.І. адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў».

Члены рабочай групы разгледзелі заўвагі і прапановы па законапраекце, абмеркавалі канкрэтныя рэдакцыі асобных нормаў праекта.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Бараннік В.М., Кавалька А.Д., Канапацкая Г.А., Наумовіч А.М., прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства унутраных спраў, Мінаблвыканкама, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Работа над законапраектам будзе працягнута.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць