Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
27 лютага 2019 года Маркевіч І.С., дэпутат Палаты прадстаунікоу, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама прыняу удзел у рабоце выніковай калегіі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама.

Калегія праходзіла ў Дзяржынску. Сюды сабраліся не толькі
кіраўнікі гэтай сферы з усіх куткоў цэнтральнага рэгіёна краіны. Таксама на
мерапрыемства прыехалі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь Уладзімір Жаўняк, міністры інфармацыі і культуры Аляксандр Карлюкевіч
і Юрый Бондар, кіраўнік Міншчыны Анатоль Ісачанка.

Ідэалагічны актыў сабраўся не толькі для падвядзення вынікаў за 2018 год, але, як адзначыла начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель, «для таго, каб даць поўную, аб’ектыўную ацэнку сфарміраванай вертыкалі і адказаць на пытанне, ці гатова яна вырашаць пастаўленыя кіраўніцтвам краіны і вобласці задачы па захаванні і развіцці значных дасягненняў».
У рамках калегіі былі ўзнагароджаны лепшыя і падпісана
Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім аблвыканкамам і
Белдзяржуніверсітэтам. Гэта дазволіць весці падрыхтоўку прафесійных кадраў
спецыяльна для Мінскай вобласці, у тым ліку якія ўмеюць эфектыўна працаваць у
інтэрнэце.
